22
Навіны раёна адным абзацам (CMigrator copy 39)
06.02.2013
ІДЭАЛАГІЧНАЯ работа. У раёне праходзіць агляд-конкурс на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах. Удзел у ім прымаюць дзесяць арганізацый і прадпрыемстваў, колькасць працаўнікоў на якіх складае звыш 300 чалавек. Пераможца прадставіць раён на абласным этапе.
БІБЛІЯТЭКА. У Капыльскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме распрацавана сістэма мер, накіраваных на пад-трымку і развіццё чытання на 2013-2015 гады. У яе рамках будуць рэалізаваны мэтавыя праграмы “Разам з кнігай мы расцём”, “Чытаем. Вучымся. Гуляем”, “Будуем храм у душах” і інш., на раённым радыё з’явіцца праект “Знайдзі хвілінку пачытаць”.
ТЭСЦІРАВАННЕ. З 19 па 22 лютага на базе ДУА “Гімназія №1 г. Капыля” пройдзе другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання без выдачы сертыфіката.
МУЗЕІ. Ва ўстановах адукацыі Капыльскага раёна дзейнічаюць 11 школьных музеяў, большасць з якіх маюць края-знаўчы кірунак дзейнасці.
ЗАГС. За 2012 год у аддзеле ЗАГС было зарэгістравана восем спраў аб змене прозвішча і адна змена прозвішча па бацьку, а таксама адно ўсынаўленне і чатыры ўдачарэнні.
МЕДЫЦЫНА. УАЗ “Капыльская ЦРБ” ў аддзяленне медыцынскай рэабілітацыі набыта новая фізіятэрапеўтычная апаратура — апарат лазернай тэрапіі “Родник-1”, апараты магнітнага дзеяння “Радиус-магнит” і “УниСПОК”.
СПАРТАКІЯДА. Каманда ДЛГУ “Капыльскі лясгас” прыняла ўдзел у зімовай спартакіядзе работнікаў лясгасаў Мінскага ДВЛГА, якое адбылося на базе лыжна-біятлоннага комплексу “Заечая паляна”, і заняла 9-е агульнакаманднае месца.
Поделиться
Комментарии