Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня СВК «Агракамбінат «Сноў» Нясвіжскага раёна Мікалай Радаман у мінулы панядзелак правёў прыём грамадзян у Капыльскім райвыканкаме.
Да сенатара звярнулася група пенсіянераў з аг. Мажа з просьбай паскорыць газіфікацыю дамоў жыллёвага фонду на вул. Шастакі. Мікалай Вячаслававіч уважліва выслухаў зварот, азнаёміўся з дакументацыяй. А паколькі дадзенае пытанне нельга вырашыць без праекта і ў абыход чаргі, то і была растлумачана сітуацыя.
Марыя ШЭІНА
НА ЗДЫМКУ: падчас прыёму.
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Комментарии