(да 70-годдзя з дня знішчэння фашысцкімі акупантамі вв. Масявічы, Рулёва, Жавулкі)
МАСЯВІЧЫ. Вёска ў Бабаўнянскім сельсавеце. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны 32 двары, 138 жыхароў. У лютым 1943 г. вёска знішчана нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі (130 чалавек). Пасля вайны не адноўлена. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».
РУЛЁВА. Вёска ў Слабада-Кучынскім сельсавеце. Перад вайной 11 двароў, 26 жыхароў. У лютым 1943 г. нямецка-фашысцкія акупанты спалілі вёску і загубілі 22 жыхары. Не існуе з 1976 г. Ахвяры фашызму ўвекавечаны ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».
ЖАВУЛКІ. Вёска ў Пацейкаўскім сельсавеце. Напярэдадні вайны 156 двароў, 785 жыхароў. У 1943 г. нямецка-фашысцкія акупанты спалілі 121 двор і загубілі 512 жыхароў. У 1967 г. на магіле ахвяр фашызму ўстаноўлены помнік.
«Памяць. Капыльскі раён», 2001 г.
Комментарии