37
Па працы i пашана
04.02.2013
Раённы злёт перадавікоў народнай гаспадаркі Капыльшчыны адбудзецца 23 лютага ў раённым Цэнтры культуры. Адпаведны план арганізацыі і правядзення ўрачыстага мерапрыемства зацверджаны ў райвыканкаме.
На злёце будуць падведзены вынікі раённага спаборніцтва згодна з прынятымі ўмовамі. Лепшыя з лепшых будуць узнагароджаны Ганаровымі граматамі райвыканкама, а таксама Падзякамі. Значнае месца адводзіцца ўшанаванню пераможцаў раённага спаборніцтва, чые фотаздымкі будуць размешчаны на раённай Дошцы гонару. Удзел ва ўрачыстасці прымуць дэлегацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска, а таксама суседніх раёнаў.
Для ўдзельнікаў раённага злёту работнікі культуры рыхтуюць канцэрт, у якім прымуць удзел лепшыя творчыя калектывы Капыльшчыны.
Марыя ШЭІНА
Поделиться
Комментарии