Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

30

У капыльскай паліклініцы - абнаўленне

02.02.2013
Роўна год таму ва УАЗ “Капыльская ЦРБ” быў закончаны рамонт першага і часткі другога паверхаў старога будынку паліклінікі. А ўжо сёлета, дзякуючы намаганням раённага кіраўніцтва, адміністрацыі ўстановы і падраднай будаўнічай арганізацыі ПМК-84 г. Слуцка, другі паверх поўнасцю набыў сучасны выгляд. Увогуле, на будаўнічыя работы патрачана больш за 600 млн рублёў. Старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Жданеня, яго намеснік Ала Раеўская, галоўны ўрач УАЗ “Клінічны радзільны дом Мінскай вобласці” Пётр Масько ў суправаджэнні галоўнага ўрача УАЗ “Капыльская ЦРБ” Андрэя Каралько, медыцынскага персаналу (на здымку) змаглі ацаніць камфортныя ўмовы, створаныя як для пацыентаў, так і для ўрачоў. У сучасных кабінетах, абсталяваных новай мэбляй, цяпер вядуць прыём тэрапеўты, нарколаг, псіхіятр і кардыёлаг. У гэтым годзе запланавана закончыць рамонт і трэцяга паверха. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей