17
Навіны раёна адным абзацам (CMigrator copy 38)
31.01.2013
ЖЫВЁЛАГАДОЎЛЯ. Распараджэннем старшыні райвыканкама створаны тры мабільныя групы з ліку работнікаў упраўлення райсельгасхарчу, раённых ветэрынарнай і племянной станцый для ўзмацнення кантролю за вытворчасцю малака ў сельгасарганізацыях раёна, якія дапусцілі зніжэнне па вале да ўзроўню 2012 года. Падчас выездаў, якія будуць праходзіць што-дня да 10 лютага ўключна, пільная ўвага будзе надавацца захаванню тэхналагічных параметраў і рэгламенту па кармленні і ўтрыманні дойнага статка.
КАДРЫ. У райвыканкаме зацверджаны спіс асоб, якія стаяць у рэзерве кадраў на замяшчэнне пасад кіраўнікоў структурных падраздзяленняў Капыльскага раённага выканаўчага камітэта і арганізацый, маёмасць якіх знаходзіцца ў камунальнай уласнасці раёна.
ідэалагічная работа. У гэтыя дні ў райвыканкаме камісія, якую ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская, праводзіць гутаркі з намеснікамі кіраўнікоў арганізацый па ідэалагічнай рабоце. Разглядаюцца не толькі вынікі работы за 2012 год, але і планы на бягучы.
СУСТРЭЧЫ. Традыцыйныя вечары-сустрэчы з выпускнікамі ва ўсіх школах раёна пройдуць 2 лютага. У мерапрыемствах будуць прымаць удзел адказныя работнікі райвыканкама і аддзела адукацыі.
УЗНАГАРОДА. Дыплома ІІІ ступені за работу “Паданні Капыльшчыны” ўдастоены навучэнцы СШ №2 г. Капыля на рэспубліканскім этапе рэспубліканскага конкурсу “Таямніцы малой Ра-дзімы”, які адбыўся ў НДЦ “Зубраня”.
ПРАФІЛАКТЫКА. Заўтра, як звычайна ў апошні чацвер месяца, у раёне пройдзе адзіны дзень прафілактыкі. Падчас яго запланаваны шэраг мерапрыемстваў па прадухіленні п’янства, курэння, прапагандзе здаровага ладу жыцця.
МІНІ-ФУТБОЛ. 29 студзеня стартаваў Кубак раёна па міні-футболе. Заяўкі на ўдзел падалі 8 каманд. Сустрэчы будуць праходзіць з васьмі гадзін вечара па аўторках і пятніцах.
Поделиться
Комментарии