Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

36

Новостройки для сельчан и горожан

09.08.2010

Бягучы год для ДУП “ПМК-194” з’яўляецца вельмі напружаным: неабходна выканаць план падрадных работ на суму 10 млрд 210 млн рублёў (на дадзены момант выкананне складае 51%). Але да свайго прафесійнага свята арганізацыя падышла з нядрэннымі вынікамі: ужо ўзведзены 15 новых дамоў у Пясочным, Пацейках, працягваецца будаўніцтва ЖБК па вул. Цімкавіцкай райцэнтра, які плануецца ўвесці ў строй у лістападзе, у в. Калінаўка Сл.- Кучынскага сельсавета — жылога дома для дзяцей-сірот. Хутка распачнуцца работы ў в. Андросаўшчына, дзе з’явіцца яшчэ пяць катэджаў. Акрамя гэтага, вядзецца мадэрнізацыя інфекцыйнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы, рамонтныя работы ў шэрагу іншых прадпрыемстваў і арганізацый. У гэтым паўгоддзі пачнецца будоўля 50-кватэрнага ЖБК “Дуброва”, на субпадрадзе работнікі ПМК-194 будуць працаваць у г. Слуцку на ўзвядзенні 100-кватэрнай шматпавярхоўкі. Выкананне запланаванага было б немагчымым без адказных і кваліфікаваных спецыялістаў. Шмат гадоў плённа працуюць брыгадзір муляраў Анатоль Мамчыц, муляр Ігар Пятрэнка, плітачнік Аляксандр Заварзін, сталяр Андрэй Маліноўскі, электрык Сяргей Коўчур, матарыст РБУ Сяргей Аўсянікаў, вадзіцель Дзмітрый Калянкоўскі, загадчык падсобнай гаспадаркі Мікалай Кульбіцкі, брыгадзір цесляроў Анатоль Місючэнка і шмат іншых. НА ЗДЫМКУ: брыгада муляраў Анатоль Максімчык, Міхаіл Мамантаў (брыгадзір), Мікалай Маляўка, Аляксандр Дзіндзілевіч, Віктар Сінькевіч. Тэкст і фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей