Цудоўны настрой і вялікі зарад станоўчых эмоцый – вось вынік сумесна праведзенага выхаднога дня групай настаўнікаў сярэдняй школы № 2 г. Капыля і выхавацеляў Капыльскай дапаможнай школы-інтэрната.
[caption id="attachment_24417" align="aligncenter" width="443" caption="каманды Капыльскай дапаможнай школы-інтэрната і сярэдняй школы №2 г. Капыля з “Кубкам выкліку”"]
[/caption]
19 студзеня на базе СШ №2 г. Капыля каманда школы-інтэрната ўпершыню аспрэчвала пераходзячы “Кубак выкліку” па спартыўных і рухомых гульнях з камандай гаспадароў. Былі арганізаваны спаборніцтвы па шашках, настольным тэнісе, валейболе, скачках праз скакалку, праводзіліся штрафныя кідкі ў баскетбольнае кальцо, бегавыя эстафеты і камандныя скачкі ў даўжыню з месца. На пляцоўках вялася ўпартая бескампрамісная барацьба, аб чым сведчыць і канчатковы вынік 7:8 на карысць гасцей. Паказальным фактарам жадання абедзвюх каманд завалодаць “Кубкам выкліку” з’яўляецца тое, што прайграўшыя ўжо сёння настроены ўзяць праз год рэванш. Аднак пераможцы не збіраюцца аддаваць спартыўны трафей. Што ж, няхай удача ўсміхнецца мацнейшым!
Сяброўская сустрэча завяршылася сумесным чаепіццем, пасля чаго прадстаўнікі каманд-саперніц адправіліся на капыльскае возера, дзе прынялі непасрэдны ўдзел у абрадзе купання ў Іарданскай купелі, акунуўшыся ў ледзяную ваду. Інакш і быць не можа, бо менавіта асабісты прыклад настаўнікаў з’яўляецца самай сапраўднай прапагандай здаровага ладу жыцця, прыкладам актыўнай жыццёвай пазіцыі для малодшага пакалення. У здаровым целе – здаровы дух!
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Комментарии