28
Атрымалi значную падтрымку бюджэту
30.01.2013
Бюджэтныя сродкі ў памеры 4,5 млрд рублёў выдзелены Капыльскаму райвыканкаму (рашэнне Мінаблвыканкама № 91 ад 25 студзеня 2013 года “Аб перадачы пазабюджэтных трансфертаў”) на аказанне фінансавай дапамогі сельгаспрадпрыемствам, якія вядуць будаўнічыя і рамонтныя работы на жывёлагадоўчых аб’ектах.
Грошы, размеркаваныя паміж 14 гаспадаркамі, будуць накіраваны на набыццё будаўнічых і электратэхнічных матэрыялаў і абсталявання, металаканструкцый і вырабаў з металу, асфальтаванне пляцовак і пад’язных шляхоў да фермаў, а таксама на разлікі за праектна-разведвальныя і выкананыя работы па будаўніцтве, рэканструкцыі і рамонце жывёлагадоўчых аб’ектаў і на аплату першапачатковых узносаў за абсталяванне, якое яны атрымліваюць па лізінгу.
Маргарыта САКОВІЧ
Поделиться
Комментарии