З нядаўняга часу ў аматараў праграмы Капыльскага раённага радыё з’явілася магчымасць рэгулярна слухаць яе і на сайце раённай газеты “Слава працы” www.kopyl.by. Пастаянныя вядучыя “Раніцы Капыльшчыны” Сяргей Козел і Маргарыта Саковіч прапануюць да ўвагі сваіх слухачоў навіны з жыцця раёна, вобласці і краіны ўвогуле, актуальныя інтэрв’ю і сустрэчы з цікавымі людзьмі. Праз раённае радыё можна павіншаваць сваіх блізкіх са святам ці даць аб’яву.
Комментарии