Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

20

На пажарах гінуць і дарослыя, і дзеці

28.01.2013
Загаранне дома ў в. Сцяпуры В. Раёўскага сельсавета адбылося 20 студзеня. Калі выратавальнікі прыбылі на месца здарэння, дом гарэў адкрытым агнём. У выніку пажару знішчаны дах пабудовы па ўсёй плошчы, дом выгараў знутры. На жаль, і ў гэты раз не абышлося без ахвяры. Ужо раніцаю, пры разборцы будаўнічых канструкцый, у адным з памяшканняў быў знойдзены мёртвы гаспадар дома. Прычына пажару высвятляецца. На тэрыторыі Мінскай вобласці з пачатку года загінула ўжо пяць дзяцей. Вось апошні выпадак. Жыццё пяцігадовага хлопчыка з в. Холхлава Маладзечанскага раёна спынілася 22 студзеня каля дзвярэй, якія былі зачынены. Вось такую ролю сыграў адзін паход бацькоў у магазін. І павярнуць назад ужо нельга, агонь не даруе памылак і не шкадуе нікога. Паважаныя бацькі! Не пакідайце дзяцей без нагляду. Жыццё іх у вашых жа руках. Яўген ЧЫРКУН, інспектар інспекцыі Дзяржпажнагляду Капыльскага РАНС  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей