Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

Ставка на молодых

06.08.2010

У мінулы чацвер у спісе камбайнераў, якія намалацілі тысячу і болей тон, дастойнае месца занялі два маладзёжныя экіпажы з сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Пацейкі” ў складзе Сяргея Севасцьяновіча і Паўла Тароцькі, Дзмітрыя Тароцькі і Віктара Каляды, якія працуюць на КЗС-1218. Аднак старшыня кааператыва Валерый Тароцька, з ахвотай распавядаючы пра ход уборачнай у сельгаспрадпрыемстве, упэўнены, што не варта нікога выдзяляць у якасці лепшага: “Я лічу, што літаральна ўсе, ад галоўных спецыялістаў да работнікаў сталовай, прычыніліся да нашага агульнага караваю. Кожны на сваім месцы імкнуўся адказна выконваць абавязкі, каб хутка і без страт убраць вырашчаны ўраджай. За гэта ім прызнанне і шчыры дзякуй”. Паводле слоў Валерыя Мікалаевіча, ураджай пры сёлетніх умовах на палетках вырас неблагі, аднак галоўным каталізатарам поспеху выступіла ўсё тое ж надвор’е, на якое спасылаюцца літаральна ўсе аграрыі. Напэўна, трэба выбіраць нейкую іншую тактыку, тым больш што вучоныя прагназуюць паўтарэнне спякотных дзянькоў і на будучае. “Вось убяром апошнія гектары, — усміхаецца кіраўнік гаспадаркі, — а іх у нас засталося не так ужо і многа, магчыма, на выхадных будзем святкаваць дажынкі, тады і зробім дасканалы аналіз сваіх пралікаў”. Як і ў большасці сельгаспрадпрыемстваў, тут робяць стаўку на пшаніцу харчовую, якая і ўраджайнасць на большасці ўчасткаў дала не менш за 40 ц/га, і па якасці адпавядае ўсім неабходным патрабаванням. Пры плане дзяржзаказу 850 тон ёсць магчымасць атрымаць звыш 2000 тон менавіта гэтай культуры. А гэта добрыя грошы. На палетках працуюць сем камбайнаў, якія падзелены на звёны. За іх работай сочаць адказныя спецыялісты. Галоўнае — убраць якасна. У гэтым, вядома, вельмі зацікаўлены і самі механізатары, паколькі іх заробак на прамую залежыць ад страт, выяўленых альбо не выяўленых на ўбраным палетку. Дзякуючы таму, што стаіць пераважна сухое надвор’е, не ўзнікае ніякіх праблем з дапрацоўкай зерня. Збожжасушыльнай гаспадарцы (а гэта КЗС-20, які працуе на пячным паліве, КЗС-10 і так званая польская сушылка МП-719, для работы якіх выкарыстоўваюць дровы) амаль не даводзіцца займацца сушкай збажыны — яе вільготнасць укладваецца ў дапушчальныя нормы. Хаця лічыльнік уборачнай яшчэ фіксуе апошнія тоны і гектары, усе думкі кіраўніка ўжо пра ўраджай будучы. Палеткі вызваляюцца ад саломы: на яе прасаванні выкарыстоўваюцца два прэспадборшчыкі, рулоны аператыўна звозяцца. Ужо не адзін дзень, а дакладней будзе сказаць раніцу (трактар выходзіць на палетак на досвітку, з 4 гадзін, і працуе да спёкі) на ворыве шчыруе магутны “Беларус-3022” Мікалая Маскаліка. Не забываюцца ў гаспадарцы і пра кармы. Хаця ўжо назапашана звыш 15 ц к. адз. на кожную ўмоўную галаву жывёлы, пасля заканчэння ўборкі збожжавых адразу ж возьмуцца за іх нарыхтоўку з траў другім укосам. Выраслі неблагія аднагадовыя травы, тая ж пайза, чакаюць сваёй чаргі 250 га кукурузы. Словам, жыццё ў сельгаскааператыве ідзе сваёй чаргой. І хаця працу работніка сельгаспрадпрыемства ніхто лёгкай не назаве, менавіта вяскоўцы, па вялікім рахунку — гэта тыя людзі, на якіх грунтуецца наша грамадства. Бо ніхто не будзе пярэчыць, што хлеб — усяму галава. Маргарыта САКОВІЧ НА ЗДЫМКАХ: 1. Экіпаж-тысячнік у складзе Сяргея Севасцьяновіча (справа) і Паўла Тароцькі; 2. Вадзіцель Леанід Івашка. Фота аўтара


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей