Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

11

Давайце эканомiць разам!

28.01.2013
Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 2013 год аб’яўлены Годам беражлівасці. Што ж у гэтым напрамку прадпрымаецца прадстаўнікамі некаторых структур і жыхарамі Капыльшчыны? Прапануем некаторыя меркаванні. Жанна СКРЫГАН, старшыня Грозаўскага сельвыканкама: — Мясцовай уладай падчас сустрэч з насельніцтвам праводзіцца работа па захаванні грамадзянамі прынцыпаў эканоміі і беражлівасці, выхаванні ў іх гаспадарлівасці. Наконт зберажэння электраэнергіі хачу адзначыць, што ўсе населеныя пункты Грозаўскага сельсавета асвятляюцца, аднак на летні перыяд ліхтары адключаюцца, што дазваляе з’эканоміць грашовыя сродкі. Ёсць яшчэ адна прапанова. На нашай тэрыторыі маюцца будынкі пустуючых магазінаў, якія паступова губляюць свой эстэтычны выгляд. І ў той жа час няма месца для правядзення разнастайных урачыстасцей, нават у аграгарадку. Таму сельвыканкам хадайнічаў перад райспажыўтаварыствам аб адкрыцці ў Грозаве банкетнай залы ці кафэ, а астатнія будынкі можна выставіць на продаж. Аляксандр ПАЛЯШЧУК, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце КУП “Капыльская ЖКГ”: — На маю думку, Год беражлівасці павінен перш за ўсё дысцыплінаваць кожнага з нас па эканоміі і рацыянальным карыстанні цеплаэнергарэсурсамі. Мяне, як супрацоўніка ЖКГ, асабліва на дадзены момант хвалюе эканомія цяпла. Незачыненыя дзверы, няўцепленае акно, трэснутае шкло і г. д. – усяго гэтага мы проста не павінны дапускаць. І прытрымлівацца прынцыпу: калі не я, то хто? Таксама хачу яшчэ раз нагадаць, што ў нас праводзіцца раздзельны збор смецця, таму трэба карыстацца такім спосабам. Нельга забывацца і пра эканомію вады. Калі ў вас працякае кран, то самы тонкі струменьчык (таўшчынёй усяго з іголку) прыводзіць да страты 840 л вады ў суткі. Давайце эканоміць разам! Людміла САЛАДУХА, шматдзетная маці, сацыяльны работнік ТЦСАН: — Бясспрэчна, беражлівым трэба быць. Канкрэтна ва ўсім: як у фінансавым плане, так і берагчы духоўныя каштоўнасці. У нашай сям’і шасцёра хлопчыкаў. Яны пакуль што не ўсе добра разумеюць, як зарабляюцца грошы, што іх нельга абы-куды раскідваць. Таму бываюць моманты, што даводзіцца ім адмаўляць у некаторых просьбах. Дзякуючы тлумачэнням, яны ўсё разумеюць. Таксама мы іх вучым беражлівым адносінам да прыроды, да людзей, адным словам, быць узорнымі ва ўсім. Думаю, калі сям’я дружная, працавітая, то ўсе будуць шчаслівыя. Апытваў Сяргей КОЗЕЛ  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей