Раённы выканаўчы камітэт, упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання, райкам прафсаюза работнікаў АПК падвялі вынікі спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых сярод удзельнікаў уборачнай кампаніі па стане на 6 жніўня 2010 года. ПЕРАМОЖЦАМІ ПРЫЗНАНЫ: Экіпаж камбайна “Лексіён-560” у складзе Мікалая Мікалаевіча СКАМАРОХІ і Аляксандра Сяргеевіча СТРУЖКО з ВСК “Семежава”, які ўбраў 366 га, намалаціў 1743 тоны. Экіпаж камбайна КЗС-1218 у складзе Вадзіма Мікалаевіча СЕЧКІ і Алега Мікалаевіча СЕЧКІ з ВСК “Семежава”, які ўбраў 278 га, намалаціў 1362 тоны. Экіпаж камбайна “Акрас” у складзе Міхаіла Міхайлавіча ДАРАШЭВІЧА і Аляксандра Васільевіча ЛАЗОЎСКАГА з ААТ “Старыца-Агра”, які ўбраў 236 га, намалаціў 951 тону. СЯРОД ВАДЗІЦЕЛЯЎ ВЫЗНАЧЫЎСЯ: Уладзімір Уладзіміравіч СЕРЫ з ААТ “Старыца-Агра”, які на МАЗ-5551 перавёз 1417 тон збажыны. НА ДАПРАЦОЎЦЫ ЗБОЖЖА ЛІДЗІРУЕ звяно ў складзе Аляксандра Міхайлавіча АНДРЭЕВА, Андрэя Войцехавіча ЯКУБОВІЧА, Андрэя Алегавіча КАПАРЫХІ, Аляксандра Сяргеевіча ТАБАЛЬЧУКА з ААТ “Старыца-Агра”, якое на СЗК-30В дапрацавала 3197 тон. Раённы выканаўчы камітэт, аддзел па справах моладзі райвыканкама, РК ГА “БРСМ” падвялі вынікі спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых сярод маладых удзельнікаў уборачнай кампаніі па стане на 6 жніўня 2010 года. ПЕРАМОЖЦАМІ ПРЫЗНАНЫ: Экіпаж камбайна КЗС-1218 у складзе Аляксандра Сяргеевіча ГРЫНКЕВІЧА і Аляксандра Сяргеевіча ПАЎЛЮШЧЫКА з СВК “Скабін”, які ўбраў 280 га, намалаціў 1206 тон. Экіпаж камбайна “Дон-1500Б” у складзе Андрэя Алегавіча МІЦКЕВІЧА і Дзмітрыя Алегавіча МІЦКЕВІЧА з СВК “Ванелевічы”, які ўбраў 150 га, намалаціў 676 тон. СЯРОД ВАДЗІЦЕЛЯЎ ВЫЗНАЧЫЛІСЯ: Уладзімір Адамавіч КАЛПАК з СВК “Скабін”, які на МАЗ-5551 перавёз 1207 тон. Раман Уладзіміравіч СЕРЫ з СВК “Ванелевічы”, які на ГАЗ-53 перавёз 484 тоны.
Комментарии