Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

22

Навіны адным абзацам

24.01.2013
УЛАДА. На пасяджэннях сельвыканкамаў, якія праходзяць на працягу студзеня, разглядаліся прагнозы сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна на 2013 год, вынікі адпаведнай работы ў мінулым годзе, зацвярджаліся мерапрыемствы па добраўпарадкаванні сельскіх населеных пунктаў і праграмы развіцця тэрыторый сельскіх Саветаў. АЛІМПІЯДЫ. Чатыры навучэнцы Капыльшчыны прымуць удзел у заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па прадметах, які адбудзецца ў сакавіку 2013 года. Яны пакажуць узровень ведаў па інфарматыцы, гісторыі, працоўным навучанні, матэматыцы. ТАЛЕНТЫ. Марыя Брылеўская,  навучэнка  ДУА  «СШ № 2 г. Капыля імя Ц. Гартнага», узнагароджана дыпломам Лаўрэата I ступені на міжнародным фестывалі-конкурсе музычна-мастацкай творчасці «Славянскія сустрэчы» ў намінацыі «Джазавы вакал». КОНКУРС. У абласным конкурсе, які праводзіўся сярод юных мастакоў на тэму: “Бяспечная праца — мая шчаслівая будучыня!”, адзначана работа Сяргея Саладухі, навучэнца Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна. ДУХОЎНАСЦЬ. У актавай зале Капыльскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа адбыўся вечар духоўнай музыкі “Вера. Надзея. Любоў”. Для навучэнцаў прагучалі песні пра каханне, дружбу і сэнс жыцця, яны атрымалі сапраўдную асалоду і ад выступлення саксафаніста Уладзіміра Якубовіча. НАГЛЯД. З 21 па 29 студзеня ў Капыльскім раёне, як і ў цэлым па Мінскай вобласці, у адносінах асоб, якія маюць судзімасць, будзе праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Нагляд”.  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей