Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

22

Чарговыя сустрэчы

23.01.2013
У рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва таксама адбыліся сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама з працоўнымі калектывамі. Так, першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк са сваёй групай выехала ў сельгасфі-ліял “Браткава”, старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд – у ААТ “Аўтапарк №21”, намеснік старшыні райвыканкама Ала Раманоўская – у Капыльскае райспажыўтаварыства. Падчас сустрэч была звернута ўвага на этнаканфесіянальную сітуацыю ў вобласці і раёне, расказвалася пра вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Капыльшчыны ў мінулым годзе і прагнозы на 2013-ы. Працаўнікі названых прадпрыемстваў мелі магчымасць задаць хвалюючыя пытанні членам ІПГ. Як заўсёды, большасць з іх паступіла да прадстаўнікоў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Гэта і якасць вады,  і збор смецця, і паслугі па адпампоўванні каналізацыі, і ацяпленне і г. д. Напрыклад, жыхары аг. Цімкавічы яшчэ цікавіліся добраўпарадкаваннем вуліц, работай кафетэрыя, банкентнай залы, аптэкі і аказаннем банкаўскіх паслуг. На большасць пытанняў дадзены адказы, астатнія – узяты на кантроль. Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей