Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

40

Экран уборочной (CMigrator copy 2)

06.08.2010
Жніво на фінішы Па стане на 6 жніўня ў раёне збожжавыя і зернебабовыя ўбраны і абмалочаны на 80,2% агульнай плошчы, намалочана 113 090 т збожжа, ураджайнасць складае 35,6 ц/га. Уборка саломы праведзена на 21 011 га, у тым ліку здроблена на 10 083 га. Тысячнікаў стала больш У раёне 22 камбайнавыя экіпажы намалацілі звыш тысячы тон збожжавых і зернебабовых. Найбольшая колькасць тысячнікаў – па 4 экіпажы – у ВСК “Семежава” і СВК “Ванелевічы”. Вызначыліся і 14 вадзіцеляў, якія перавезлі звыш 1000 тон збожжа, у тым ліку 4 – з СВК “Скабін”. Прыйшлі на дапамогу У раёне стала добрай традыцыяй падчас жніва прыходзіць адзін аднаму на дапамогу. Так, сёлета на ціміразеўскіх палетках задзейнічана тры камбайны з ААТ “Старыца-Агра” і адзін з ф-ла “Лакнея”, у ААТ “Капыльскае” – тры адзінкі з ВСК “Семежава” і дзве з СГФ “Грозава”. Яшчэ два камбайны з “Грозава” заняты на ўборцы ў СВК “Праснакі”. На ўласных падвор’ях Пасяўная плошча збожжавых на прысядзібных участках грамадзян раёна складае 1207 га. Па стане на 6 жніўня ўбрана 19,8%, намалочана 862,8 т, ураджайнасць складае 36,1 ц/га. Найбольш хуткімі тэмпамі ідзе ўборка на ўласных падвор’ях ВСК “Семежава”, ф-ла “Лакнея”, дзе ўбрана па 93%. Найбольш урадзіла збажына ў жыхароў СВК “Ванелевічы” (48 ц/га) і ВСК “Семежава” (45 ц/га). Падрыхтавала Марыя ШЭІНА

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей