Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

57

Купанне на Вадохрышча

23.01.2013
У суботу, 19 студзеня, пасля святочнай службы ў Спаса-Узнясенскім храме г. Капыля, Хрэсным ходам вернікі накіраваліся да возера, дзе ўжо ўсё было падрыхтавана да правядзення абраду “Купанне ў Іарданскай купелі”. Протаіерэй Сергій, Благачынны цэркваў Капыльскай акругі, звярнуўся да прысутных са словамі віншавання з вялікім праваслаўным святам Вадохрышчам, нагадаў пра яго сутнасць — хрышчэнне Іаанам у рацэ Іардан самога Ісуса Хрыста. Пасля агульнай малітвы Пратаіерэй Сергій, тройчы акунуўшы ў палонку крыж, правёў асвячэнне вады. Самыя адважныя, а такіх было больш за 50 чалавек, прыняўшы благаславенне свяшчэнніка, акунуліся ў ледзяную ваду. За дзействам уважліва сачылі выратавальнікі, якія давалі парады, як сябе паводзіць у палонцы. На беразе возера стаялі два аўтобусы, у якіх можна было пераапрануцца і сагрэцца, дзяжурыла машына “хуткай дапамогі”, райспажыўтаварыства прапаноўвала гарачы чай і розныя прысмакі. Звычай акунацца ў Іардань — вадаём, на якім быў праведзены чын асвячэння, — прыдуманы не для спартыўных подзвігаў, ён існаваў здаўна, і здаўна вядома, што святая вада валодае гаючымі ўласцівасцямі, лечыць душу і цела. Дарэчы, і само слова «хрысціць» азначае «пагружаць у ваду», а сама вада, згодна са Старым Запаветам, з’яўляецца пачаткам жыцця… Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей