Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

31

Мадэрнізацыя фермаў у дапамогу вытворчасці

21.01.2013
[caption id="attachment_24189" align="aligncenter" width="443" caption="Працэс даення на МТК “Цімкавічы”"][/caption]

Самае галоўнае на гэтым этапе — утрыманне жывёлы. Пра гэта гаварылася на выязным раённым семінары з удзелам кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў, які прайшоў на базе ААТ “Капыльскае” і ААТ “Ціміразеўскі”.

Як адзначыла першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк, аналагічныя выязныя нарады будуць праходзіць кожны месяц з наведваннем, згодна з графікам, двух сельгаспрадпрыемстваў, каб мець магчымасць на свае вочы ўбачыць, наколькі эфектыўна рэалізуюцца на месцах патрабаванні да дзейнасці жывёлагадоўчай галіны. Усё пазнаецца ў параўнанні Работа семінара пачалася з наведвання ААТ “Капыльскае”. Яго ўдзельнікі пазнаёміліся з арганізацыяй паточна-цэхавай вытворчасці малака на прыкладзе малочнатаварнага комплексу “Цімкавічы”. Колькі гадоў таму на гэтым месцы дзейнічаў комплекс па адкорме буйной рагатай жывёлы, утрыманне якой было далёкім ад ідэалу. З прыходам новага кіраўніка было вырашана перапрафіліраваць жывёлагадоўчы аб’ект. Як расказаў дырэктар гаспадаркі Анатоль Кіула, усе работы вяліся сваімі сіламі. Сёння тут стаіць 1300 галоў дойнага статка, эксплуатуюцца дзве даільныя залы (апошняя — сучасная, вытворчасці “Унібокс”, была набыта па лізінгу ў мінулым годзе). Для кантролю за работай жывёлаводаў устаноўлены 16 відэакамер, інфармацыя з якіх выводзіцца на камп’ютар у кабінеце начальніка комплексу. Тут Уладзімір Шайпак мае магчымасць прааналізаваць выкананне патрабаванняў тэхналогіі, выявіць парушэнні і прыняць дакладнае рашэнне па іх ліквідацыі. [caption id="attachment_24190" align="aligncenter" width="443" caption="Новае абсталяванне на МТФ “Комсічы”"][/caption] Удзельнікі семінара на свае вочы ўбачылі, як арганізаваны працэс даення кароў на сучасным абсталяванні. І трэба сказаць, што назіралі за гэтым з вялікай цікавасцю, бо многім спецыялістам у хуткім часе давядзецца арганізоўваць аналагічную работу ў сваіх гаспадарках, паколькі падобныя даільныя залы прадугледжаны ў кожным сельгаспрадпрыемстве, дзе вядуцца альбо заканчваюцца работы па рэканструкцыі малочнатаварных фермаў. Адзначаліся кожныя дэталі: як каровы захо-дзяць у станкі даільнай устаноўкі, наколькі дакладна аператары машыннага даення, якія размяшчаюцца ўнізе, у даільных ямах, праводзяць здойванне першых струменьчыкаў малака ў спецыяльныя стаканы, абмыванне вымені, яго абціранне і масаж, падключаюць даільныя апараты. Дарэчы, для абцірання вымені кароў у гаспадарцы выкарыстоўваюць шматразовыя сурвэткі, якія пасля мыюць у спецыяльна набытай пральнай машыне-аўтамаце, устаноўленай у бытоўцы. Па прапанове кіраўніка сельгаспрадпрыемства ўдзельнікі выязной нарады наведалі практычна ўсе жывёлагадоўчыя памяшканні, размешчаныя на тэрыторыі комплексу: пабывалі ў другой даільнай зале, паглядзелі, як утрымліваецца сухастой 1-га і 2-га перыядаў, навацельныя каровы, наведаліся ў радзільнае аддзяленне і г. д. Прыемна было адзначыць, што і ў саміх памяшканнях, і на выгульных дварах, якіх даволі шмат, вельмі суха, усюды салома, і жывёла адчувае сябе камфортна. Другім пунктам прыпынку ў гэтай гаспадарцы стала новая малочнатаварная ферма ў в. Комсічы, дзе заканчваюцца апошнія работы перад пастаноўкай туды жывёлы. Гэтая новабудоўля прадугледжвае ўтрыманне ў камфортных умовах 600 галоў, работу сучаснай даільнай залы і, як спадзяецца дырэктар сельгаспрадпрыемства Анатоль Кіула, значнае павелічэнне вытворчасці малака і паляпшэнне яго якасці (менавіта апошняе зараз вельмі актуальна для гаспадаркі, паколькі праблемы з якасцю, а ў прыватнасці, з саматыкай, тут існуюць). Як адзначыла, падводзячы рысу пад наведваннем названай гаспадаркі, Ірына Кісляк, на будаўніцтва дзвюх новых фермаў (аналагічная ўзведзена і ў ААТ “Піянер-Агра”) праз ААТ “Банк развіцця Рэспублікі Беларусь” было атрымана па 40 млрд рублёў, да таго ж, сельгаспрадпрыемствам давялося патраціць і ўласныя сродкі. Акрамя двух кароўнікаў і даільнай залы тут прадугледжана будаўніцтва трансфарматарных падстанцый і воданапорных вежаў (з прабіваннем артсвідравін). Дарэчы, аналагічная ферма будзе сёлета закладвацца і ў СГФ “Браткава” ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс”. Будуць цялушкі - будзе і малако З цікавасцю ўдзельнікі нарады пазнаёміліся і з работай малочнатаварнага комплексу “Быстрыца” ААТ “Ціміразеўскі”. Тут работы па рэканструкцыі жывёлагадоўчых памяшканняў пачаліся яшчэ ў 2010 годзе, і ў снежні наступнага была ўведзена ў строй першая чарга будоўлі. Адразу ж пачаліся работы па рэканструкцыі яшчэ двух жывёлагадоўчых памяшканняў і будаўніцтве новай даільнай залы -– тут, у адрозненне ад ААТ “Капыльскае”, спынілі свой выбар на беларускай “Ялінцы”, вытворчасці ААТ ”Гомельагракамплект”. І вось ужо напрыканцы мінулага года запрацавала і другая чарга комплексу. Што дало будаўніцтва гаспадарцы? Пра гэта яскрава гавораць лічбы: усяго на комплексе ўтрымліваецца 730 галоў, ад якіх маюць надой у сярэднім па 20,6 кг (па гаспадарцы – 16 кг). На перапрацоўчае прадпрыемства штодня паступае прыкладна 30 тон малака, а гэта значыць, што кожны дзень каса гаспадаркі папаўняецца амаль на 90 млн рублёў. Да таго ж, усё малако з комплексу паступае толькі класам “экстра” (усяго ў таварыстве за мінулы год 50-60% прадукцыі атрымала такую высокую адзнаку, а астатняя была прададзена вышэйшым гатункам). Галоўная прычына такога поспеху — у новыя жывёлагадоўчыя памяшканні ставілі толькі цялушак. І гэта пры тым, што ў гаспадарцы выхад цялушак на 100 кароў складае толькі 92 галавы. Аднак якая іх захаванасць! Як пракаменціраваў сітуацыю першы намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Віталь Ракевіч, за 13,5 месяца (калі была ўведзена ў строй першая чарга комплексу), расцяліліся 738 кароў і выбыццё цялушак склала толькі 47 галоў. Пры гэтым, па самай распаўсюджанай у гаспадарках прычыне — хваробе ног — толькі 9. А гэта сведчыць аб належных умовах утрымання жывёлы і адносінах да самога працэса аднаўлення статка. [caption id="attachment_24191" align="aligncenter" width="443" caption="Абмеркаванне ўбачанага"][/caption] Паводле слоў дырэктара ААТ “Ціміразеўскі” Аляксандра Турбана, у самы бліжэйшы час распачнуцца работы па рэканструкцыі малочнатаварнай фермы “Мацкевічы”. І туды будуць ставіцца толькі цялушкі — перавагу гэтага прыёму ў гаспадарцы ўжо добра ўсвядомілі і пастараліся на гэтым семінары яшчэ раз данесці важнасць такой справы да ўсіх прысутных. Важнасць пастаўленых задач Пленарнае пасяджэнне з удзелам старшыні райвыканкама Анатоля Жданені адбылося ў Быстрыцкім СДК. Да ўдзельнікаў семінара тут далучыліся кіраўнікі будаўнічых арганізацый раёна, а таксама асобы, якія сочаць за ходам рэканструкцыі малочнатаварных фермаў. Анатоль Іосіфавіч, адкрываючы пасяджэнне, акцэнтаваў увагу прысутных на тым, якое вялікае значэнне надаецца выкананню даручэння Прэзідэнта краіны аб мадэрнізацыі жывёлагадоўчых аб’ектаў. Сёлета ў раёне такія работы будуць весціся на 18 фермах, у тым ліку ў Мацкевічах, Восаве і Браткаве будаўніцтва толькі-толькі распачнецца. І да верасня ўсе аб’екты павінны быць уведзены ў строй. “Гэта пытанне дзяржаўнай важнасці, — адзначыў старшыня райвыканкама, — і мы павінны зрабіць усё магчымае. Работы нельга спыніць ні на мінуту, і мы ўсе ў адказе за гэта”. Падчас пасяджэння вялася размова пра вынікі работы жывёлагадоўчай галіны раёна за мінулы год. Сітуацыю прааналізавалі першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталь Ракевіч, галоўны ветэрынарны ўрач раёна Анатоль Ладыга, начальнік райплемстанцыі Валянціна Александровіч. Безумоўна, як заўсёды, адносіны да справы, і, адпаведна, рэзультаты работы ў гаспадарках розныя. Выступоўцы яшчэ і яшчэ раз акцэнтавалі ўвагу прысутных на тым, што на дадзеным этапе самае галоўнае — гэта ўтрыманне жывёлы. Ірына Кісляк, падводзячы вынікі нарады, нагадала, што самы час задумацца і пра вясеннюю пасяўную, больш увагі звярнуць на рамонт тэхнікі, вывазку арганікі. Яна дала кароткую інфармацыю аб парадку набыцця мінеральных угнаенняў, насення, сродкаў аховы раслін і інш. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей