Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

“На машынна-трактарны двор — з фотакамерай”

21.01.2013
Такую назву насіў матэрыял, напісаны пасля праверкі сельгаспрадпрыемстваў раёна мабільнай групай Мінскай абласной інспекцыі Дзяржтэхнагляду, падчас якой былі выяўлены пэўныя недахопы. Матэрыял, надрукаваны ў № 96 ад 8 снежня 2012 года, быў дасланы на рэагаванне. Кіраўнікі гаспадарак, у адрас якіх былі выказаны заўвагі, даслалі ў рэдакцыю лісты з інфармацыяй аб зробленым. РСУП “Бабоўня”: “Даводзім да вашага ведама, што заўвагі наконт пастаноўкі сельгастэхнікі на захоўванне, парадку на машынна-трактарным двары разгледжаны на пашыраным пасяджэнні адміністрацыі і спецыялістаў РСУП “Бабоўня”. Крытычныя заўвагі прыняты да ведама і зроблены адпаведныя вывады. Наведзены парадак на тэрыторыі машынна-трактарнага двара, сельскагаспадарчая тэхніка пастаўлена на захоўванне. На прылягаючай тэрыторыі вядзецца будаўніцтва збожжасушыльнага комплексу ЗСК-30ША-Ж. Работы па добраўпарадкаванні будуць праведзены з наступленнем адпаведнага тэмпературнага рэжыму. Дырэктар В. І. Курачаў”. КСУП “С “Лясное”: “Указаныя недахопы наконт захоўвання металалому і ўтылізаваных шын ліквідаваны на 100%. Заўвагі па спісанай тэхніцы і навядзенні парадку ў майстэрнях выкананы часткова,  вя-дзецца далейшая работа ў гэтым напрамку. Дырэктар Л. П. Станіслаўчык”. ААТ “Капыльскае”: “Паведамляем, што для рамонту дахаў МТП “Лешня” і МТП “Навасёлкі” закуплены матэрыял рулонны дахавы “Биокрост” – 2000 кв. м. Рамонтныя работы будуць весціся вясной, паколькі сёння не дазваляюць гэта рабіць умовы  надвор’я.  Заўвагі па навядзенні парадку на машынных дварах ліквідаваны. Дырэктар А. В. Кіула”. ААТ “Мажа-Агра”: “Паведамляем, што ў гаспадарцы адведзены пляцоўкі для захоўвання металалому і ўтыльных шын. Спісаная тэхніка знаходзіцца на адведзенай пляцоўцы для разборкі. Дырэктар М. М. Гурыновіч”. КСУП “Доктаравічы”: “Паведамляем, што недахопы, выказаныя ў крытычным матэрыяле і на пленарным пасяджэнні, ліквідаваны. Тэхніка пастаўлена на захоўванне згодна з патрабаваннямі ДАСТу. Наведзены парадак на пляцоўках для захоўвання металалому і ўтыльных шын. У памяшканнях МТП падтрымліваецца парадак. Дырэктар У. У. Дземянкоў”. ААТ “Душава”: “Паведамляем, што спісаная тэхніка ўбрана з тэрыторыі майстэрні і больш не захоўваецца разам з той, што эксплуатуецца. Усе вузлы, шыны прыбраны і знаходзяцца на сваіх месцах, наведзены агульны парадак у самой майстэрні і вакол яе. Дырэктар М. М. Байраш”. ААТ “Суворава-Агра”: “Пытанне разгледжана на вытворчай нарадзе. Інжынернай службе адкрытага акцыянернага таварыства дадзены канкрэтныя даручэнні па ўхіленні выяўленых недахопаў. Дырэктар В. П. Купа”.  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей