Распрацаваны мерапрыемствы, якія ўваходзяць у раённы план па правядзенні ў 2013 годзе Года навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання Міншчыны.
У г. Капылі запланавана азеляненне і добраўпарадкаванне поймы ракі Мажа ў раёне вуліц Замкавай і Партызанскай і тэрыторыі, якая прылягае да вытворчага памяшкання ІП Шчурскага па вул. Дзяржынскай. Шэраг задач пастаўлены перад ДЛГУ “Капыльскі лясгас” па рамонце месцаў адпачынку, устаноўцы шлагбаўмаў і аншлагаў і арганізацыям, падпарадкаваным райсельгасхарчу, — па рамонце дахаў вытворчых будынкаў і агароджаў. Сіламі філіяла КУП “Мінскаблдарбуд” — “ДРБУ-124” будзе весціся ачыстка палос адводу аўтамабільных дарог ад смецця і бруду, вырубка кустоў і дрэў, якія адмоўна ўплываюць на бяспеку руху, абкошванне абочын, адкосаў і г. д. ад пустазелля, ямачны рамонт дарожнага пакрыцця, абустройства гарызантальнай разметкі, рамонт і замена дарожных знакаў. ДУП “Капыльскае ПМС” будуць праведзены аграмеліярацыйныя мерапрыемствы на 300 га асушаных сельскагаспадарчых земляў і сажалках, рэканструкцыя і аднаўленне 1,1 тыс. га меліярацыйных сістэм. Плануецца арганізоўваць рэгулярныя рэйды па пытаннях навядзення парадку на зямлі з удзелам супрацоўнікаў СМІ, праводзіць суботнікі ў вясенні і асенні перыяды, прыцягваць моладзь да ўдзелу ў работах па азеляненні і добраўпарадкаванні тэрыторый, зон масавага адпачынку насельніцтва, паркаў, сквераў, тэрыторый, якія прылягаюць да вадаёмаў. Пастаянна будзе весціся інфармаванне насельніцтва аб неабходнасці навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкаванні роднай Капыльшчыны. Уся праводзімая работа знойдзе сваё адлюстраванне на старонках “Слава працы” і ў праграме мясцовага радыёвяшчання “Раніца Капыльшчыны”. Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии