Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

56

Все хозяйства Копыльского района ведут уборку урожая 2019 года

16.07.2019
Па стане на 16 ліпеня ўбрана 93% запланаваных плошчаў азімага рапсу. Дзевяць гаспадарак з 14 ужо справіліся з гэтай задачай. Намалочана 17 900 тон пры сярэдняй ураджайнасці 29,1 ц/га (летась — 19,6 ц/га). Найбольш ураджайнай гэта культура паказала сябе ў ААТ «Старыца-Агра» — 47,9 ц/га і ў ААТ «Піянер-Агра» — 40,8 ц/га. Распачалі таксама ўборку збожжавых і зернебабовых культур. Першыя намалоты паказваюць розныя рэзультаты. Напрыклад, у зАТ «Жыліхава» азімая пшаніца дае па 46,1 цэнтнера з кожнага гектара, а азімая трыцікале ў ААТ «Старыца-Агра» — па 41,9 цэнтнера. У сярэднім па раёне ўраджайнасць пакуль складае 35,1 ц/га (летась на названую дату было 27,7 ц/га). Маргарыта САКОВІЧ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей