Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

76

Собираемся в детский садик

06.08.2010

Кожная матуля ведае, як цяжка адарваць ад сэрца і павесці першы раз сваё дзіцятка ў садзік. Цяжка бачыць слёзы малога, але калі падысці да гэтага пытання з разуменнем, то, магчыма, будзе лягчэй прыстасавацца да новых абставін. Вас чакаюць новыя знаёмствы: з дзецьмі, абслуговым персаналам і рэжымам. Малечы па-рознаму рэагуюць на змену ўмоў іх жыцця. Некаторыя з іх доўга не могуць звыкнуцца з тым, што матулі блізка няма, вакол чужыя людзі, змяніўся рэжым дня і кармлення. Атрымаўся пералом звычайнага ладу жыцця маленькага чалавека. Гэта дрэнна ўплывае на функцыянальную дзейнасць усіх органаў і сістэм, а таксама і цалкам на здароўе дзіцяці. Прывыканне да дзіцячага калектыву дзеліцца, паводле ступеняў адаптацыі, на тры групы. Першая група - дзеці прывыкаюць да новых умоў лёгка, не хварэюць у гэты перыяд, іх паводзіны не змяняюцца. Да другой групы (сярэдняй адаптацыі) адносяцца дзеці, якія цяжка прывыкаюць да новых умоў. Іх паводзіны змяняюцца. Яны плачуць ці замыкаюцца ў сабе, як правіла, хварэюць на вострыя рэспіраторныя захворванні. Адаптацыя працягваецца каля месяца. Трэцяя група - дзеці, якія доўга прывыкаюць да новых умоў жыцця. Цяжкая адаптацыя можа быць у любым узросце. Характар і пряцягласць прывыкання залежаць ад правільнага выхавання малога ў сям’і. Неабходна максімальна наблізіць хатні рэжым да правілаў дзіцячай установы: у адзін час класціся спаць і ўставаць, у час сну адчыняць фортку ці акно (у залежнасці ад пары года). Не рэкамендуецца калыхаць дзіця. На момант паступлення ў яслі трэба адвучыць маленькіх ад карыстання пустышкай, бутэлечкай з соскай, навучыць яго піць з кубачка. У перыяд падрыхтоўкі ў яслі трэба забяспечыць максімальную актыўнасць дзіцяці, пашырыць кола зносін з аднагодкамі, дарослымі, развіваць назіральнасць і мову. Неабходна старацца ў хатніх ўмовах выхоўваць паслухмянасць, гатоўнасць выконваць даручэнні дарослых. Гэта дапаможа маленькаму чалавеку хутчэй адапціравацца да новага ладу жыцця. Паважаныя бацькі! У дзіцячы садок неабходна прыводзіць малых апранутымі ў чыстае адзенне, з акуратна прычэсанай пастрыжанай галоўкай і пазногцямі, з насавічком. Калі вы выканаеце ўсе гэтыя парады, то ваша дзіця прыйдзе ў яслі падрыхтаваным, а вы пазбавіцеся ад значнай колькасці праблем. Памятайце, што будучае дзяцей у руках бацькоў! Таццяна ГРЫНЕВІЧ, студэнтка 5 курса БДПУ імя М. Танка


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей