51
У памяць пра ветэранаў
16.01.2013
У рамках юбілею Мінскай вобласці ў рэдакцыі газеты “Слава працы” рыхтуецца да друку выданне альманаха “Ветэраны. Летапіс Капыльскага раёна”. Як паведаміла старшыня раённага Савета ветэранаў Казіміра Ганчар, у яго ўнесены імёны яшчэ 330 землякоў, якія змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У першую чаргу гэта тыя, хто ўвайшоў у энцыклапедыю “Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь”, а таксама ветэраны вайны з Капыля, якія вярнуліся і ўзнімалі народную гаспадарку ў пасляваенны перыяд. У хуткім часе кніга стане своеасаблівым дапаўненнем да хронікі “Памяць. Капыльскі раён”.
Источник: info
Поделиться
Комментарии