Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

25

Пакарміце птушак!

14.01.2013
З наступленнем зімы ў лесе ўсталёўваецца цішыня: яшчэ восенню адны птушкі адляцелі ў вырай, іншыя перабраліся ў гарады і вёскі, бліжэй да чалавека — так лягчэй ім пракарміцца і перазімаваць. Вядомы рускі пісьменнік, знаўца птушак Яўген Носаў  казаў, што большасць гэтых рознакаляровых і прыгожых істот гіне зімой не ад марозу, а ад голаду. Арнітолагам вядома, што самка-сініца выводзіць летам ажно 12 (!) птушанят. Але зіму з іх перажывуць толькі прыкладна 30%. Таму  нам, людзям, трэба падкормліваць птушак. Асабіста я гэта раблю так: кавалак сала падвешваю за галіну вішні каля акна, адкуль вельмі прыемна назіраць, як кормяцца птушкі. Акрамя таго ў пластмасавую каробку з-пад торта насыпаю крупы, камбікорм, гарбузікі, семкі сланечніка, проса і падвешваю на дрэва ў садзе. Атрымліваецца “абедзенная зала”, дзе харчуюцца і сінічкі, і вераб’і. Зімуюць у нас і шпакі – невялікімі чародкамі яны жывуць каля калгасных будынкаў. Успамінаю выпадак, як гады два таму, у моцны мароз, я стаяў на аўтобусным прыпынку. У мяне ў кішэні было крыху семачак, і я вырашыў іх палузгаць. Толькі раскрыў далонь, як раптам аднекуль наляцела чародка сініц, і за некалькі хвілін мой “абед” быў знішчаны. Вельмі шкадую, што не было магчымасці сфатаграфаваць гэтую карціну — на маёй руцэ размясцілася каля двух дзясяткаў птушак. На жаль, даць ім больш не было чаго… Верыцца, што і дарослыя, і школьнікі праявяць большую цікавасць да нашай прыроды, і не толькі да птушак. Міхаіл ТАРАСЕВІЧ, Слуцкі раён Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей