43
Навіны рэгіёна: Бабаўнянскi сельсавет
12.01.2013
в. Рымашы
Віншавалі жывёлаводаў
Работнікаў МТФ “Рымашы” павіншавалі з навагоднімі святамі і Нараджэннем Хрыстовым Дзед Мароз і Снягурка, якія завіталі на ферму ў суправаджэнні намесніка дырэктара сельгаспрадпрыемства па ідэалагічнай рабоце Г. В. Самусенка і работнікаў Лоцвінскага сельскага Дома культуры.
в. Лоцвіны
Абмяняліся рэцэптамі
На пасяджэнне клуба “Лоцвінскія ўдалухі”, якое адбылося на Каляды, былі запрошаны ўсе мясцовыя жыхары. Жадаючыя змаглі пачаставацца стравамі, якія звычайна гатуюць у гэтыя дні да святочнага стала, абмяняцца рэцэптамі. Як заўжды, гучалі песні і жарты.
аг. Лясное
Завіталі з падарункамі
У Лясноўскай сярэдняй школе адбыўся навагодні ранішнік для навучэнцаў 1-7 класаў. Сярод гасцей свята былі старшыня Бабаўнянскага сельскага Савета І. А. Запольская, намеснікі дырэктараў РСУП “Бабоўня”, КСУП “С “Лясное”, ААТ “Душава” па ідэалагічнай рабоце Г. В. Самусенка, Л. К. Цыбульская і С. М. Байраш, якія павіншавалі дзяцей са святам і ўручылі салодкія падарункі.
Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ
Поделиться
Комментарии