Адным з любімых заняткаў школьнікаў у вольны час па-ранейшаму застаецца катанне на каньках. Лядовыя міні-пляцоўкі ёсць ва ўсіх сельскіх школах, СШ №3 і хакейная каробка ў гімназіі №1 г. Капыля. Але самым папулярным з’яўляецца гарадскі каток, размешчаны на фізкультурна-аздараўленчым комплексе, куды наведваюцца не толькі дзеці, але і дарослыя. З пачатку зімовага сезона на ім пабывалі каля тысячы капылян і гасцей г. Капыля. І калі ў вас няма ўласных канькоў, то іх можна ўзяць напракат. У наяўнасці маецца 70 пар самых розных размераў.
Усе мерапрыемствы па арганізацыі актыўнага адпачынку насельніцтва ў горадзе і раёне праводзяцца з мэтай папулярызацыі заняткаў зімовымі відамі спорту і падтрымання здаровага ладу жыцця.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии