15 студзеня 2013 года спаўняецца 75 гадоў з дня стварэння Мінскай вобласці. Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя адной з асноўных падзей года, пройдуць і на Капыльшчыне.

Як падкрэслілі ў аддзеле ідэалагічнай работы райвыканкама, да гэтай даты яшчэ ў снежні ва ўсіх працоўных калектывах і арганізацыях прайшлі адзіныя дні інфармавання. Падчас іх была ўзгадана гісторыя Міншчыны, гаварылася пра набыткі і дасягненні дня сённяшняга. У бібліятэках, Дамах культуры, навучальных установах разгорнуты спецыялізаваныя выставы, рыхтуюцца ўрачыстасці і канцэртныя праграмы. Таксама складаюцца спісы дэлегатаў, якія прымуць удзел у абласным свяце, што пройдзе 18 студзеня ў Палацы культуры г. Маладзечна.
Да 75-годдзя Міншчыны прымеркаваны сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама з насельніцтвам, прыёмы грамадзян. А на вуліцах Капыля ў хуткім часе з’явяцца банеры з выявамі людзей і краявідаў роднага краю з лагатыпам “Мінскай вобласці – 75”.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии