Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

45

“Цары” запрашаюць

12.01.2013
Штогод на Шчодры вечар калядоўшчыкі віншуюць жыхароў Семежава і яго гасцей па вайсковай традыцыі XVIII стагоддзя. Абрад “Цары” Семежаўскага Цэнтра культуры і вольнага часу ўваходзіць у спіс аб’ектаў сусветнай нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА. Стаць сведкамі гэтага неверагоднага відовішча яго арганізатары запрашаюць вас 13 студзеня. Мерапрыемства распачнецца ў 14.00 з правядзення “Каляднага кірмашу”. У праграме: калядныя гульні, спартыўныя і забаўляльныя атракцыёны, бяспройгрышная латарэя, выстава-продаж сувенірных вырабаў, дэгустацыя страў беларускай нацыянальнай кухні. Падчас “Каляднага кірмашу” выступяць народны тэатр гульні і гумару “Капыльскія пацехі”, народны ансамбль народнай песні “Спадчына”, удзельнікі  мастацкай самадзейнасці Быстрыцкага СДК, фальклорны калектыў “Карані” Любанскага раёна. У планах  работа выязнога гандлю: можна будзе паласавацца духмянымі шашлыкамі і піражкамі, выпіць шклянку гарачага чаю. Калядны абрад “Цары” пачнецца ў 16.00. Яго ўдзельнікі пройдуць па вуліцах Семежава, завітаюць да жыхароў, дэманструючы даўні прыгожы абрад і несучы спадзяванні на шчасце і дабрабыт у бягучым годзе. Марыя ШЭІНА Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей