23
Навіны раёна адным абзацам (CMigrator copy 37)
10.01.2013
МАДЭРНІЗАЦЫЯ. У апошнія дні мінулага года рашэннем райвыканкама былі зацверджаны планы комплекснай тэхналагічнай і эканамічнай мадэрнізацыі сельгаспрадпрыемстваў Капыльшчыны на 2012-2015 гады.
ВУЧОБА. У раённым Савеце дэпутатаў пачалася вучоба са старшынямі і кіраўнікамі спраў сельвыканкамаў па рабоце з інфармацыйна-аналітычным парталам аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Мясцовыя Саветы дэпутатаў».
АЗДАРАЎЛЕННЕ. На працягу 2012 года ў здраўніцах атрымалі санаторнае лячэнне 204 жыхары Капыльшчыны. З іх – 113 дзяцей у дзіцячых санаторыях, 21 – бацькі з дзецьмі, 70 – ветэраны працы, інваліды, работнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў.
ШКОЛА. Сёння школьнікі пасля зімовых канікулаў вярнуліся за парты. Наперадзе ў іх – адна з самых працяглых навучальных чвэрцяў.
Поделиться
Комментарии