Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

«Трымалi адказ за дапушчаныя пралiкi»

11.01.2013
Карэспандэнцыя пад такой назвай з’явілася на старонках газеты “Слава працы” ў №96 ад 8 снежня 2012 года. У ёй былі названы сельгаспрадпрыемствы, кіраўнікам і галоўным спецыялістам якіх давялося трымаць справаздачу на чарговым пасяджэнні Савета ўпраўлення райсельгасхарчу па прычыне нізкай якасці малака, захаванасці статкаў і г. д. Матэрыял быў дасланы на рэагаванне, і рэдакцыя атрымала адпаведныя адказы. КСУП “Доктаравічы”: “Зоаветслужба гаспадаркі прыняла меры па ліквідацыі выказаных заўваг: з мэтай недапушчэння падзяжу буйной рагатай жывёлы праводзіліся зоаветэрынарныя мерапрыемствы, вакцынацыя цельных сухастойных кароў і маладняку. Дырэктар У. У. Дземянкоў”. СГФ “Крыніца”: “На нарадзе галоўных спецыялістаў гаспадаркі былі разгледжаны крытычныя заўвагі, выказаныя ў газеце “Слава працы”. За дапушчэнне зніжэння якасці малака аб’яўлены вымовы галоўнаму заатэхніку М. І. Баран і галоўнаму ветурачу А. М. Пятрэнка з пазбаўленнем надбаўкі за складанасць і напружанасць працы ў памеры 50% (загад №63 ад 10.12.2012 г.). Пастаўлены канкрэтныя задачы па рэалізацыя якаснага малака. Дырэктар А. Ч. Кажура”. СГФ “Руднае” ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс”: “Паведамляем, што прыняты ўсе меры па ліквідацыі прычын нізкай якасці малака. Узмоцнены  патрабаванні  да  заатэхнічнай і ветэрынарнай службаў. Вінаватыя пазбаўлены прэміяльнай даплаты за лістапад 2012 года. Начальнік філіяла У. Ф. Сцяпура”. ААТ “Малінава”: “Дырэкцыя сельгаспрадпрыемства прыняла меры па паляпшэнні якасці малака. Былі праведзены сходы на малочнатаварных фермах. За нездавальняючы кантроль і парушэнне тэхналогіі даення прыцягнуты  да  адказнасці  галоўны заатэхнік Г. І. Хоміч і галоўны ветурач Б. М. Ясючэня. Дырэктар В. М. Русак”. ААТ “Душава”: “На вытворчай нарадзе са спецыялістамі жывёлагадоўлі першым абмяркоўвалася пытанне якасці малака. Пастаўлена задача ўзяць пад строгі кантроль захаванне тэхналогіі даення (чысціня падмывання вымені, здойванне першых струменьчыкаў, пламбіраванне саскоў пасля даення), аддзяленне малака ад хворых, старадойных кароў і жывёлы малозіўнага перыяду. Усё гэта ў комплексе павінна прывесці да змяншэння колькасці саматычных клетак і паляпшэння рэдуктазнай пробы. Для біялагічнай аховы ад афрыканскай чумы на свінатаварнай ферме праводзяцца наступныя мерапрыемствы: з вонкавага боку фермы ўстаноўлены бар’ер і шлагбаум; у сувязі з умовамі надвор’я работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі праводзіцца не могуць (агароджа з тыльнага боку будзе ўстаноўлнена ў другім квартале 2013 года); з 1 кастрычніка 2012 года заведзены журнал рэгістрацыі дэзсродкаў; работнікі фермы забяспечаны спецадзеннем; вядзецца рамонт пакоя адпачынку (з раздзяленнем яго на чыстую і брудную зоны) і памяшкання для забою свіней. Дырэктар М. М. Байраш”. СГФ “Браткава” ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс”: “Паведамляем, што для забеспячэння захаванасці парасят на свінатаварнай ферме гаспадаркі былі праведзены наступныя мерапрыемствы: перагледжаны рацыён кармлення жывёлы, дабаўлены камбікармы, якія адпавядаюць узроставым групам; уцеплены аддзяленні, падведзены і працуюць лямпы абагрэву на групах 0-2 месяцы; пера-гледжаны схемы спецыфічнай і неспецыфічнай прафілактыкі лячэння жывёлы; распрацаваны і ажыццяўляюцца мерапрыемствы па біялагічнай ахове ад афрыканскай чумы свіней. Начальнік філіяла У. А. Лагута”.  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей