33
Майстры сваёй справы
11.01.2013
Прыемна канстатаваць, што ў розных сферах нашай гаспадаркі шчыруюць надзвычай сумленныя і працавітыя людзі — сапраўдныя майстры сваёй справы.
У прыватнасці, гэтыя словы тычацца работнікаў Капыльскага раёна электрасетак, калектыў якога ўзначальвае Мікалай Міхайлавіч Варвашэня. Тут вельмі ўважліва адносяцца да скаргаў і праблем, якія ўзнікаюць у насельніцтва, і імкнуцца ў кароткія тэрміны і дакладна іх ліквідаваць. Асабліва напружаная іх праца цяпер, у зімовы перыяд, калі ўзнікае шмат непрадбачаных сітуацый. Хочацца назваць імёны некаторых работнікаў гэтага прадпрыемства. Вельмі адказна адносіцца да сваіх абавязкаў майстар Віктар Міхайлоўскі (дарэчы, і яго бацька ўсё жыццё працаваў у гэтай сферы), электрыкі Сяргей Панасік і Віктар Жукоўскі.
Ніна АСТРЭЙКА,
г. Капыль
Поделиться
Комментарии