Талент і творчасць, глыбокія веды і кемлівасць, вынослівасць і спрытнасць — гэтыя якасці ўласцівы вучням, якія сабраліся 4 студзеня ў раённым Цэнтры культуры на навагоднюю ёлку для таленавітай моладзі.
[caption id="attachment_23923" align="aligncenter" width="448" caption="Марыя Сандрозд уручае прэмію райвыканкама вучню СШ №2 г. Капыля Уладзіславу Князюку."]

[/caption]
Да пачатку афіцыйнай часткі ў фае РЦК юнакоў і дзяўчат з Новым Годам і Калядамі павіншавалі іх равеснікі, якія падарылі цудоўныя песні і вершы. Далей урачыстасць працягвалася ў глядзельнай зале. Выдатнікаў вучобы, дыпламантаў конкурсаў, пераможцаў алімпіяд, спаборніцтваў прыйшлі павіншаваць старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Марыя Сандрозд, намеснік старшыні райвыканкама, намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ала Раеўская, начальнік аддзела адукацыі Аляксей Абросімаў. За высокія дасягненні на абласных і рэспубліканскіх алімпіядах, конкурсах ад раённага выканаўчага камітэта Марыя Леанідаўна ўручыла 35 прэмій юнакам і дзяўчатам з розных навучальных устаноў. Ад РГА “Белая Русь” прэмій былі ўдастоены настаўнікі Дзяніс Ляшчэвіч з СШ №2 і Людміла Лазоўская з гімназіі №1 г. Капыля. Начальнік аддзела адукацыі Аляксей Абросімаў таксама выказаў удзячнасць і вучням, і настаўнікам, якія поспехамі ў вучобе і спорце праслаўляюць наш раён.
Пасля ўдзельнікаў мерапрыемства чакаў яшчэ адзін сюрпрыз — навагодняя казка, якую падарылі артысты раённага Цэнтра культуры. А напрыканцы мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі салодкія пачастункі ад аддзела адукацыі.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии