8 студзеня ў раённым Цэнтры культуры адбыўся канцэрт, прысвечаны Нараджэнню Хрыстову, які падрыхтавалі вучні нядзельнай школы пры Спаса-Узнясенскім храме, выхаванцы і настаўнікі дзіцячай школы мастацтваў.
На мерапрыемства завітала шмат гледачоў рознага ўзросту. Перад асноўнай праграмай з віншаваннямі са святам да прысутных звярнуўся Благачынны цэркваў Капыльскай акругі Протаіерэй Сергій.
Вакальныя выступленні гледачам падарылі ансамбль “Ілона”, вучні нядзельнай школы пры Спаса-Узнясенскім храме Марыя Гузава, Кацярына Зянько, Ксенія Чарная, Аляксей Чаркоўскі, харэаграфічныя кампазіцыі — выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў. Шчодрых апладысментаў былі ўдастоены сольныя музычныя нумары Аляксандры Кукраш (флейта), Надзеі Нупрэйчык (цымбалы), Марыі Горбач (фартэпіяна), а таксама выступленні юных чытальнікаў вершаў Данііла Масілевіча, Іллі Мароцкага, Яўгеніі Кедыш.
Пасля каляднага канцэрта Протаіерэй Сергій падзякаваў артыстам за цудоўны канцэрт і запрасіў прысутных на вячэрнюю службу ў Спаса-Узнясенскі храм.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии