Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

Кулінарныя шэдэўры ад Святланы Чыж

06.01.2013
Напярэдадні Навагодніх свят у магазіне “Кулінарыя” Капыльскага райспажыўтаварыства адбылася традыцыйная выстава страў, якія прэзентавала майстар-повар рэстарана “Колас” Святлана Чыж. Кожны раз, ідучы на выставу, спрабуеш уявіць, чым жа Святлана Уладзіміраўна сможа здзівіць. І ўвогуле, ці можна ў сучасным жыцці чым-небудзь здзівіць? Аказваецца можна! Гэта разумееш, калі яшчэ толькі кідаеш мімалётны позірк на багата накрыты стол, які больш падобны на карціну, напісаную выдатным мастаком.  Святлана Чыж і ёсць сапраўны мастак, ды яшчэ і кулінарны! Каралевай выставы, бясспрэчна, стала гаспадыня надыходзячага года — змяя. Фаршыраваны карп так цудоўна, упэўнены, ніколі не выглядаў! Арыгінальнай, прычым не толькі па складзе, але і знешне, была і калядная закуска. Гарбуз, тварог, смажаная цыбуля, спаржавая фасоль, грыбы — вось такія простыя і лёгкадаступныя прадукты неабходны, каб зрабіць няхітрую, але вельмі апетытную страву. А ці бачылі вы, як плавае мядзведзь у ванне? Не? А вось прыйшлі б на выставу — сталі б відавочцам гэтага цуда! Дарэчы, таксама кулінарнага! Вось так незвычайна прадставіла Святлана Уладзіміраўна свой гарбузна-тварожны дэсерт. Вельмі маляўнічым быў і Дзед Мароз з языком — ну проста “на выдатна” аформленае заліўное! Былі тут таксама і салаты, і выпечка. Але захацелася даведацца ў майстра які-небудзь просты рэцэпт стравы, што магла б упрыгожыць стол капылян. “А вось калі ласка — скумбрыя марынаваная апельсінам і лімонам, — з задавальненнем расказвае Святлана Уладзіміраўна. — Спачатку ў свежавыціснуты сок апельсінаў і лімонаў (па 100 грамаў кожнага фрукта) дабаўляем цукар, соль, спецыі па гусце. Варым. Затым заліваем скумбрыю (для гэтага неабходна адна  рыба), якая марынуецца дзве-тры гадзіны. Яшчэ для гэтай стравы неабходны бялкі яйкаў. Іх узбіваем, пакрываем рыбу і запякаем у прагрэтай духоўцы на працягу 15 хвілін”. Смачна есці, капыляне! Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара    

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей