Традыцыйны пераднавагодні турнір па міні-футболе сярод хлопчыкаў 2001-2002 г. н. адбыўся 26-27 снежня. На фізкультурна-аздараўленчым комплексе г. Капыля сустракаліся дружыны спецыялізаваных спартыўных школ Нясвіжа, Дзяржынска, Клецка, Мінска, па два саставы Слуцка і гаспадароў пляцоўкі.
У барацьбе за трэцяе месца камандам Клецка і Дзяржынска не хапіла асноўнага часу, каб выявіць мацнейшую з іх. А вось ужо ў пасляматчавых пенальці клецкія юнакі вырвалі-такі перамогу. За вышэйшую прыступку п’едэстала гонару змагаліся першыя саставы капылян і случчан. Матч атрымаўся цікавым і складаным, але закончыўся ён з лікам 5:3 на карысць нашых землякоў. Героямі турніру сталі Сцяпан Жук, Павел Крукоўскі, Аляксей Вашэсцік, Дзмітрый Жогаль, Андрэй Акула і Кірыл Сцепаненка.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
НА ЗДЫМКУ: юныя капыльскія футбалісты з трэнерамі Сяргеем Бельмачам (злева) і Міхаілам Рымашэўскім.
Фота аўтара
Комментарии