Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

24

Карагод добрых спраў

05.01.2013
Перыяд навагодніх і калядных свят насычаны рознымі мерапрыемствамі. Старшыня райвыканкама А. Жданеня, старшыня райсавета дэпутатаў М. Сандрозд, намеснік старшыні райвыканкама А. Раеўская, начальнік аддзела ідэалагічнай работы Л. Камкова разам з Дзедам Марозам і Снягуркай завіталі ў цэнтральную раённую бальніцу, каб павіншаваць са святамі хлопчыкаў і дзяўчынак, якія знаходзяцца тут на стацыянарным лячэнні, пажадаць ім хуткага выздараўлення. А салодкія пачастункі і памятныя падарункі ад райвыканкама, раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, бясспрэчна, будуць гэтаму толькі спрыяць! Не засталіся без увагі прадстаўнікоў раённай улады маленькія выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра г. Капыля. Яны разам з начальнікам фінансавага аддзела Г. Міцкевіч, начальнікам аддзела адукацыі А. Абросімавым, старшынёй РК прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Л. Камёнка парадавалі дзяцей цудоўнымі навагоднімі падарункамі, а тыя, у сваю чаргу, навагоднімі вершамі і песнямі. На памяць гасцям выхаванцы СПЦ падарылі таксама сувеніры, зробленыя сваімі рукамі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей