Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

17

Вiншуе “Белая Русь”

28.12.2012
Адбылося пасяджэнне Савета Капыльскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”. На нарадзе з удзелам усіх старшынь пярвічак грамадскага аб’яднання Капыльшчыны старшыня раённай арганізацыі Марыя Сандрозд расказала пра вынікі работы за 2012 год. Сёння раённая арганізацыя налічвае 1245 чалавек,  аб’яднаных у 60 пярвічак. Ініцыятарам многіх добрых спраў, якія можна занесці на рахунак грамадскай арганізацыі, выступаў яе прэзідыум. Было праведзена шэраг акцый па ўшаноўванні нованароджаных жыхароў Капыльшчыны і іх матуль у першыя дні новага года і ў Дзень маці. Праходзілі шматлікія мерапрыемствы, прымеркаваныя да “чырвоных” датаў календара, спаборніцтвы па плаванні і валейболе, ушаноўваліся перадавікі сельгасвытворчасці падчас пасяўной і ўборачных кампаній. Асобным радком праз усю дзейнасць арганізацыі праходзіць дэвіз: “Белая Русь” упрыгожвае Беларусь”, і таму члены раённай арганізацыі не толькі самі прымалі актыўны ўдзел у суботніках і мерапрыемствах па навядзенні парадку на зямлі, але і адзначалі лепшыя ветэранскія і маладзёжныя сядзібы ў адпаведных конкурсах. Актыўны ўдзел прынялі члены “Белай Русі” ў правядзенні выбарчай кампаніі, была арганізавана работа грамадскай прыёмнай і многае іншае. Сярод задач, якія стаяць перад раённай арганізацыяй РГА “Белая Русь” на будучы год, — выкананне рашэнняў ІІ з’езду рэспубліканскага грамадскага аб’яднання, пашырэнне радоў, стварэнне сваёй “візітнай карткі”. Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей