Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

Падарункі ўручыў міністр

28.12.2012
Навагодняе свята ў Грозаўскай школе-інтэрнаце сёлета стала не зусім звычайным для выхаванцаў і педагогаў навучальнай установы. Справа ў тым, што да іх прыехалі ганаровыя госці: міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Уладзімір Палуян, старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў падатковых і іншых фінансавых органаў “Адзінства”  Аляксей Максімовіч, начальнік інспекцыі па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Капыльскім раёне Валянціна Кендыш. Работнікі міністэрства ўжо даўно ўзялі шэфства над навучэнцамі школы-інтэрната. Хлопчыкі і дзяўчынкі да Новага года рыхтуюць свой незвычайны агеньчык. Вось і сёлета для прысутных яны ў якасці падарунка прапанавалі тэатралізаваную гісторыю пра неверагодныя прыгоды Дзеда Мароза, Снягуркі і разнастайных казачных герояў, а юныя спевакі прадэманстравалі свае цудоўныя вакальныя даныя. Ганаровыя госці таксама падрыхтавалі сюрпрыз для выхаванцаў школы-інтэрната. Ад міністэрства, прафесійнага саюза ўсім школьнікам дасталіся цудоўныя салодкія падарункі. Ужо пасля навагодняга свята Уладзімір Палуян разам з калегамі пазнаёміўся з умовамі, у якіх навучаюцца дзеці. Асаблівае ўражанне на гасцей зрабіла наведванне класа працоўнага навучання, дзе знайшлі месца лепшыя работы вучняў. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара Здымак з ганаровымі гасцямі  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей