Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

31

Пацвердзілі свой клас!

28.12.2012
Чатырох дыпломаў і гран-пры ўдастоена прадукцыя Капыльскага філіяла  ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат” у рамках рэспубліканскага грамадскага конкурсу “Лепшая прадукцыя года”, у якой прынялі ўдзел больш за 80 прадпрыемстваў краіны. Выбар лепшай прадукцыі праводзіўся пасля дэгустацыі, падчас якой захоўвалася ананімнасць; узоры прадуктаў зашыфраваны, і, да таго ж, экспертам невядомы вытворца. Лепшымі прызнаваліся прадукты, якія набралі найбольшую колькасць балаў. Як паведамілі на прадпрыемстве, узнагароды атрымалі сыры “Сырный орешек 50%” і “Гройцер молодой 50%” у намінацыі “Сыры сычужныя”, сыроватка сухая малочная падсырная і сухое абястлушчанае малако ў намінацыі “Малочныя канцэнтраты”. Гран-пры капыльскім перапрацоўшчыкам дастаўся за стабільную якасць на конкурсе “Лепшая прадукцыя года”. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей