Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

Дарогi, якiя мы выбiраем

22.12.2012
У ДУА “Слабадакучынская СШ” прайшла сустрэча з выкладчыкамі УА “Віцебская ордэна “Знак Пашаны” дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны”. [caption id="attachment_23621" align="aligncenter" width="411" caption="М. Казючыц (злева) з вучнямі Слабадакучынскай СШ"][/caption] З цікавасцю юнакі і дзяўчаты слухалі змястоўнае выступленне Марыі Казючыц, кандыдата ветэрынарных навук, асістэнта кафедры паталагічнай  анатоміі і гісталогіі, якая да даго ж з’яўляецца ўраджэнкай Капыльшчыны. Яна акцэнтавала ўвагу слухачоў на тым, што развіццё сацыяльна-эканамічнага комплексу Рэспублікі Беларусь павялічвае патрэбу ў падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў. Падрыхтоўка спецыялістаў, якія адпавядаюць патрабаванням прафесіі, з’ўляецца гарантыяй эфектыўнасці, паспяховасці працы, адначасова гэта залог прафесіянальнага і ўласнага  дабрабыту. Затым Марыя Уладзіміраўна прэзентавала невялічкі відэа-фільм пра акадэмію ветэрынарнай медыцыны. Гэта адна з старэйшых ВНУ Рэспублікі Беларусь па падрыхтоўцы ўрачоў ветэрынарнай медыцыны, ветэрынарна-санітарных урачоў, правізараў ветэрынарнай медыцыны і заа-інжынераў. Сёння ў акадэміі працуюць больш за 350 выкладчыкаў на 28 кафедрах. Першыя клінічныя навыкі будучыя спецыялісты атрымліваюць на практычных занятках у 6 клініках акадэміі. Замацоўваюцца атрыманыя веды на вытворчай практыцы ў ветэрынарных станцыях і лабараторыях, перадавых гаспадарках рэспублікі, а таксама за мяжой. Студэнты маюць магчымасць праходзіць стажыроўку ў 12 краінах свету, у тым ліку Польшчы, Германіі, Англіі і інш. Акадэмія рыхтуе не толькі ўрачоў ветэрынарнай медыцыны агульнага профілю, але і па спецыялізацыях: ветэрынарная бактэрыялогія і вірусалогія, хваробы птушак, ветэрынарная біяхімія, хваробы дробных жывёл, хваробы рыб, пчол, свіней, гінекалогія і біятэхналогія размнажэння жывёл. У канцы мерапрыемства выпускнікі школы атрымалі кансультацыю аб парадку паступлення ў акадэмію. Многія сучасныя выпускнікі знаходзяцца яшчэ ў роздуме, якую выбраць прафесію. Таму галоўным у прафарыентацыйнай рабоце нашай установы адукацыі становіцца фарміраванне практычнай цікавасці да ведаў у навучэнцаў: неабходна спалучыць веды па прадмеце з будучым прафесіянальным выбарам старшакласнікаў. Барыс ДЗЕНІСЮК, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ДУА “Слабадакучынская СШ”, кіраўнік рэгіянальнага рэсурснага цэнтра вуснагістарычных даследаванняў  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей