Паважаныя жыхары Капыльшчыны!
Сардэчна віншуем вас з надыходзячым Новым годам і светлым святам Нараджэння Хрыстова!

Адыходзячы год вызначыў новы вектар развіцця нашага грамадства. А якім будзе новы 2013 год — залежыць ад нашага імкнення і жадання зрабіць родную зямлю моцнай і квітнеючай. Поспех магчымы толькі пры актыўнай сумеснай працы, узаемадзеянні грамадскасці і ўсіх галін улады.
Нас чакае шмат важных падзей, ад выканання якіх залежыць будучыня — стабільнасць і перспектывы развіцця на некалькі гадоў наперад. Шчыра жадаем, каб новы год прынёс шчасце, мір і дабрабыт у кожную сям’ю. Няхай захаваюцца і прымножацца дасягненні года адыходзячага, а 2013-ты прынясе з сабой новыя надзеі і мары. Жадаем здароўя, кахання, удачы і поспехаў вам і вашым блізкім.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Комментарии