Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

77

«Салiгар Аграсэрвiс» - надзейны партнёр

20.12.2012
Закрытае акцыянернае  таварыства “Салігар Аграсэрвіс”, працуючы на рынку Беларусі больш, чым 12 гадоў, актыўна ўдзельнічае ў тэхнічным пераасна-шчэнні  малочнатаварных  фермаў. Для сельгаспрад-прыемстваў за гэты час пастаўлена больш за 500 камплектаў рознага даільнага і халадзільнага абсталявання. [caption id="attachment_23542" align="aligncenter" width="448" caption="Іван Тароцька"][/caption] У наш час рынак настолькі зменлівы, што падыходы, якія выдатна спрацоўвалі ўчора, сёння губляюць свае пазіцыі. Канкурэнцыя дасягнула такога ўзроўню, што, часам, коштам ужо пакупніка не ўзяць. Таму менавіта сэрвіс, прычым высакаякасны, становіцца вялікім штуршком да поспеху. Менавіта гэта галоўная рыса разам з надзейнасцю дазваляюць ЗАТ “Салігар Аграсэрвіс” заставацца канкурэнтаздольным прадпрыемствам. Сёння асноўным відам дзейнасці ЗАТ “Салігар Аграсэрвіс” з’яўляюцца аптовы гандаль, мантаж і сэрвіснае абслугоўванне даільна-халадзільных установак, пастаўка спадарожных мыйных і прафілактычных сродкаў. [caption id="attachment_23543" align="aligncenter" width="443" caption="Галоўны бухгалтар Таццяна Мароцкая і бухгалтар Наталля Вашэсцік"][/caption] Заваяваўшы імідж надзейнага прадпрыемства, капыляне заўсёды запатрабаваны, ім давяраюць вядучыя вытворцы малочнай галіны. Так, нядаўна супрацоўнікі ЗАТ “Салігар Аграсэрвіс” працавалі ў Брэсце на ўсім вядомым прадпрыемстве “Савушкин продукт”, дзе была зманціравана адна з самых вялікіх даільных установак не толькі рэспублікі, але і ўсяго ўсходняга рэгіёну. У суседнім Нясвіжскім раёне вялі мантаж абсталявання ў агракамбінаце “Сноў”. У дадзены момант брыгада працуе ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. “Тут ужо праведзены вялікі аб’ём работ. Для навучальных мэт зманціраваны ўсе тыпы даільных установак для таго, каб студэнты бачылі падчас навучання, якое абсталяванне выкарыстоўваецца на сельгаспрадпрыемствах Беларусі”, — адзначае дырэктар прадпрыемства Іван Тароцька. Працуе прадпрыемства і з сельгасарганізацыямі Капыльскага раёна. Так, напрыклад, для рэканструяванай фермы КСУП “С “Лясное” было пастаўлена і зманціравана пакрыццё для падлогі даільных залаў. Таксама праводзілі мантаж абсталявання ў ААТ “Ціміразеўскі”, “Прагрэс 2010”, КСУП “Доктаравічы”. [caption id="attachment_23544" align="aligncenter" width="443" caption="Валерый Бічык, Міхаіл гурло, Анатоль Кахановіч, павел Шамрук"][/caption] Высокатэхналагічнае абсталяванне патрабуе адпаведнай кваліфікацыі, спецыяльных ведаў і навыкаў. Калісьці абслуговыя арганізацыі страцілі высокакваліфікаваных спецыялістаў, многія з якіх пайшлі ў гандаль, іншыя  — у сферы бізнесу. У гэтым сектары цяпер адчуваецца дэфіцыт прафесіяналаў, якія заўсёды запатрабаваны. “У нас таксама ёсць пытанні ў гэтым плане. Хацелася б больш мець спецыялістаў па абслугоўванні халадзільных установак, іншых спецыялістаў, — адзначае Іван Мікалаевіч. — Самае галоўнае для прадпрыемства сёння — чалавек. Ёсць людзі — ёсць работа”. [caption id="attachment_23548" align="aligncenter" width="443" caption="Ідзе планёрка"][/caption] Толькі за 11 месяцаў у гэтым невялікім калектыве аб’ём рэалізацыі прадукцыі склаў 12 млрд рублёў. З іх каля  60% займае аптовы гандаль, астатняе прыходзіцца на долю мантажу і абслугоўвання даільных і халадзільных установак. Лепшымі спецыялістамі прадпрыемства, якія штодня даказваюць сваю кампетэнтнасць і прафесіяналізм, з’яўляюцца Міхаіл Гурло, Сяргей Сыч, Павел Шамрук і іншыя работнікі прадпрыемства. [caption id="attachment_23546" align="aligncenter" width="443" caption="На МТК “Сычы” агракамбіната “Сноў”"][/caption] ЗАТ “Салігар Аграсэрвіс” з’яўляецца прадстаўніком нямецкай кампаніі “ГЕА Фарм Тэхнола-джыз”, якая прапануе ўвесь спектр высакаякаснага абсталявання для даення і ахаладжэння малака, аўтаматычнага кармлення, выдалення і перапрацоўкі гною, а таксама прадукцыі для гігіены і сэрвісных паслуг. Для паспяховай канкурэнцыі на рынку неабходна ўвесь час удасканальваць веды, укараняць самыя сучасныя тэхналогіі. Таму ў ЗАТ “Салігар Аграсэрвіс” пэўную ўвагу надаюць навучанню работнікаў, якія працуюць са складаным абсталяваннем. Вучоба спецыялістаў праходзіла ў Германіі, Францыі. Перадавы вопыт таксама пераймаецца і на выставах “Белэкспа” ў Мінску, дзе ЗАТ “Салігар Аграсэрвіс” з’яўляецца паўнапраўным удзельнікам, а таксама на выставачным комплексе Гановера (Германія). Гэта выстава — самая шырокая інтэрнацыянальная інфармацыйная біржа для прафесіянальнай жывёлагадоўлі. Усе вядучыя вытворцы тэхнікі, сродкаў вытворчасці і эксперты больш чым з 1000 фірмаў і арганізацый вядучых краін прадстаўляюць прадукцыю для ўсіх абласцей сучаснай жывёлагадоўлі. [caption id="attachment_23547" align="aligncenter" width="443" caption="Даільная зала, зманціраваная работнікамі прадпрыемства"][/caption] У дадзены момант ЗАТ “Салігар Аграсэрвіс” працуе на ўласных абаротных сродках, хоць і існуе дэбіторская запазычанасць (часам бываюць праблемы з аплатай паслуг сельгас-прадпрыемствамі, аказаных закрытым акцыянерным таварыствам). “Фактычна даём аванс для аграрыяў, разумеем, што карову і карміць, і даіць трэба”, — тлумачыць Іван Мікалаевіч. Вывучэнне перадавога вопыту будаўніцтва і эксплуатацыі малочных фермаў у Беларусі і за мяжой, уласная практыка дазваляюць спецыялістам прадпрыемства ў сціслыя тэрміны ажыццяўляць пастаўку і мантаж усяго неабходнага абсталявання, забяспечваць яго надзейнае сэрвіснае абслугоўванне. Сяргей ЛАЗОЎСКІ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей