У рамках рэспубліканскай акцыі “Прафілактыка і ты!” райкам ГА “БРСМ” сумесна з іншымі зацікаўленымі структурамі правёў сустрэчу старша-класнікаў гімназіі №1 і СШ №2 г. Капыля са спецыялістамі.

Падлеткі мелі магчымасць не толькі паслухаць змястоўныя выступленні, але і атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні. Кожны выступаючы імкнуўся данесці да аўдыторыі пра небяспеку, якую тояць у сабе шкодныя звычкі, прапагандаваў здаровы лад жыцця, прымушаў задумацца.
З цікавасцю ўдзельнікі сустрэчы слухалі ўрача-псіхіятра Капыльскай ЦРБ Марыну Гайдзель, псіхолага ТЦСАН Ірыну Бенеш, інспектара ІДПН Капыльскага РАНС Вадзіма Мардасевіча, вядучага спецыяліста аддзела культуры Наталлю Таўчкову, начальніка аддзела па справах моладзі Наталлю Гарбацэвіч, першага сакратара райкама ГА “БРСМ” Аляксея Загорцава. Многіх прымусіў задумацца і відэаролік “Дзеці ў агні”. Вяла адкрыты дыялог намеснік дырэктара гімназіі №1 Валянціна Балажынская.
Таксама ў гэты дзень актывісты грамадскага жыцця папоўнілі рады маладзёжнага атрада аховы правапарадку. Ім Аляксей Загорцаў уручыў пасведчанні. А ў двары гімназіі супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях прадэманстравалі магчымасці пажарнай і выратавальнай тэхнікі
(на здымку).
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
Комментарии