12 снежня 2012 года закончылася эра прыгожых відавочных дат. Наступны шанс выйсці замуж ці жаніцца ў дзень, калі парадкавыя нумары года, месяца і дня супадуць, выпадзе не хутка — прыйдзецца пачакаць амаль 90 гадоў! Нават слаба разбіраючыся ў нумаралогіі, маладым парам проста хочацца, каб такі важны дзень прыйшоўся на прыгожую дату.

Дзве пары не сталі чакаць так доўга і скарысталі-такі гэты дзень для заключэння шлюбу. Рэгістрацыя першага адбылася ў азначаную дату ў 12 гадзін 12 хвілін. Менавіта так пажадалі маладыя капылянін Яўген Логіш і мінчанка Вольга Белакурская, а работнікі капыльскага ЗАГСа пайшлі ім насустрач. Крыху пазней быў зарэгістраваны яшчэ адзін шлюб — Сяргея Гаргуна і Аксаны Лобан з аг. Скабін, на якіх, магчыма, таксама паўздзей-нічалі і магія лічбаў, і ўзаемнае светлае пачуццё.
Наступная прыгожая дата з чаргаваннем “чароўных” лічбаў будзе толькі ў 2101 годзе! Але, упэўнены, што самым масавым днём заключэння шлюбаў стане 21.12.2112 г.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
На здымку: Я. Логіш і В. Белакурская.
Фота аўтара
Комментарии