Завяршаецца 2012 год. Як склаўся ён для аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, якія задачы стаяць перад спецыялістамі галіны для развіцця фізічнай культуры і спорту ў Капыльскім раёне, пра гэта наша гутарка з начальнікам аддзела Віктарам Васілеўскім.
[caption id="attachment_23438" align="aligncenter" width="443" caption="Начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Капыльскага райвыканкама Віктар Васілеўскі (на здымку справа)"][/caption]
— Віктар Васільевіч, на чым заснавана праграма па развіцці фізкультуры і спорту ў раёне, і якія задачы стаяць перад аддзелам?
— Перш за ўсё, мы працуем згодна з планамі мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы развіцця фізічнай культуры і спорту ў Капыльскім раёне, Дзяржаўнай праграмы ўстойлівага развіцця вёскі на 2011-2015 гады, праграмы па развіцці турызму. І асноўныя задачы і напрамкі дзейнасці, якія стаяць перад аддзелам сёння, — актывізацыя фізкультурна-спартыўнай работы, прыцягненне да заняткаў фізічнай культурай і спортам не менш за 20% насельніцтва да канца 2015 года, умацаванне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы галіны, пашырэнне сферы пазабюджэтнага фінансавання, развіццё дзіцяча-юнацкага спорту шляхам прыцягнення школьнікаў да заняткаў у спецыялізаваных навучальна-спартыўных установах раёна; павышэнне выніковасці ў рабоце па падрыхтоўцы спартыўнага рэзерву.
[caption id="attachment_23576" align="aligncenter" width="443" caption="Моманты спаборніцтваў"][/caption]
— Што сёння ўяўляе сабой структура аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму? Ці дастаткова спартыўных збудаванняў і спецыялістаў для правядзення заняткаў спортам, трэніровак?
— У структуру аддзела ФКСіТ уваходзяць ДУ “Капыльская СДЮШАР”, раённы фізкультурна-спартыўны клуб “Ураджай”, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, цэнтралізаваная бухгалтэрыя,. Таксама для правядзення спартыўнай і фізкультурна-аздараўленчай работы ў раёне маецца 87 фізкультурна-спартыўных аб’ектаў. Спартыўную і фізкультурна-аздараўленчую работу ў раёне вядуць 59 штатных спецыялістаў фізічнай культуры.
— У раёне дзейнічаюць дзве спецыялізаваныя школы для падрыхтоўкі юных спартсменаў. Наколькі актыўна наведвае іх моладзь, і якія віды спорту тут культывуюцца?
[caption id="attachment_23578" align="aligncenter" width="443" caption="Моманты спаборніцтваў"]
[/caption]
— Падрыхтоўку спартыўнага рэзерву ў раёне сапраўды вядуць дзве спецыялізаваныя навучальна-спартыўныя ўстановы. Капыльская СДЮШАР, дзе займаюцца такімі відамі спорту, як біятлон, лыжныя гонкі, футбол, налічвае 225 навучэнцаў. Навучальна-трэніровачную работу праводзяць 6 штатных трэнераў-выкладчыкаў, 3 — па сумя-шчальніцтве. За апошнія два гады ў вышэйшае звяно спартыўнай падрыхтоўкі перададзены 12 навучэнцаў. У спісавы склад нацыянальных каманд Рэспублікі Беларусь уваходзяць 4 выхаванцы школы (біятлон — 2, футбол — 2). Падрыхтавана 11 спартсменаў 1-га разраду, 126 — масавых разрадаў. Выхаванка Капыльскай СДЮШАР Дар’я Юркевіч у лютым 2011 года на Сусветнай зімовай Універсіядзе (г. Эрзурум, Турцыя) заняла 3-е месца па біятлоне ў індывідуальнай гонцы, выканаўшы нарматыў майстра спорту міжнароднага класа. Другая наша спартсменка Дар’я Несцерчык стала бронзавым прызёрам Чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў па біятлоне (эстафета) у лютым мінулага года (г. Рыднаун, Італія). У гэтым годзе Дзмітрый Козел стаў двухразовым пераможцам першынства Рэспублікі Беларусь па летнім біятлоне ў мас-старце і індывідуальнай гонцы сярод юніёраў.
Гэты год склаўся нядрэнна і для нашых юных футбалістаў. Так, Аляксей Васілеўскі і Станіслаў Сувораў сталі сярэбранымі прызёрамі міжнароднага турніру па футболе “Кубак Садружнасці-2012”, які праходзіў у г. Санкт-Пецярбурзе.
У ДЮСШ агульнай фізічнай падрыхтоўкі райкама прафсаюза работнікаў АПК займаюцца 342 навучэнцы. Выхаванцы гэтай спартыўнай школы захапляюцца гандболам, валейболам, лыжнымі гонкамі, лёгкай атлетыкай, плаваннем. У вышэйшае звяно спартыўнай падрыхтоўкі перададзены 4 навучэнцы. У спісавыя саставы нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь уваходзяць два выхаванцы ДЮСШ (біятлон — 1, лыжныя гонкі — 1). Падрыхтавана 20 спартсменаў 1-га разраду, 170 — масавых разрадаў. Сёлета іх выхаванец Дзмітрый Трыгубовіч заняў другое месца на першынстве рэспублікі па лыжных гонках сярод юнакоў. Максім Некраш — 3-е месца на першынстве Рэспублікі Беларусь па летнім біятлоне ў спрынце сярод юнакоў.
Усяго ў спецыялізаваных навучальна-спартыўных установах займаецца 567 навучэнцаў, што складае 18,2% ад агульнай колькасці.
[caption id="attachment_23439" align="aligncenter" width="443" caption="Моманты спаборніцтваў"][/caption]
— Наколькі спартыўна-масавай работай сёння ахоплена сельскае насельніцтва?
— У 2008 годзе пры аддзеле ФКСіТ быў створаны раённы фізкультурна-спартыўны клуб “Ураджай”, дзе працуюць 12 інструктараў-метадыстаў па фізкультурна-аздараўленчай, спартыўна-масавай рабоце. У іх абавязкі ўваходзіць арганізацыя і правядзенне спартыўных мерапрыемстваў з насельніцтвам у аграгарадках і сельскагаспадарчых прадпрыемствах. У асноўным фізкультурна-аздараўленчая работа з сельскім насельніцтвам праводзіцца на спартыўнай базе агульнаадукацыйных устаноў.
На пастаяннай аснове ў РФСК “Ураджай” займаюцца 287 чалавек, з іх 156 дзяцей і 131 дарослы. За мінулы год праведзена 32 спартыўна-масавыя мерапрыемствы, у якіх прынялі ўдзел 2383 сельскія жыхары, за студзень-лістапад бягучага, адпаведна, — 29 мерапрыемстваў, 2118 удзельнікаў. Пры 6 сельскіх установах адукацыі адкрыты аддзяленні ДЮСШ АФП РК прафсаюза работнікаў АПК, у якіх займаецца 204 навучэнцы.
[caption id="attachment_23579" align="aligncenter" width="443" caption="Моманты спаборніцтваў"][/caption]
— Асноўную нагрузку спартыўна-масавых мерапрыемстваў бярэ на сябе фізкультурна-аздараўленчы комплекс, ці не так?
— Сапраўды, за 11 месяцаў 2012 года на комплексе праведзена 58 фізкультурна-аздараўленчых, спартыўна-масавых і турысцкіх мерапрыемстваў з удзелам 5848 чалавек. Але таксама ён выкарыстоўваецца для правядзення навучальна-трэніравальных заняткаў СДЮШАР, спартыўных мерапрыемстваў, аказання фізкультурна-аздараўленчых паслуг насельніцтву. Міні-басейн прадастаўляецца ўстановам адукацыі для навучання малодшых школьнікаў плаванню.
Комплекс аказвае 9 відаў платных фізкультурна-аздараўленчых паслуг насельніцтву раёна: аздараўленчае плаванне, навучанне дзяцей плаванню, саўна, аэробіка (пілатэс, шэйпінг), аквааэробіка, трэнажорная зала, більярд, настольны тэніс. Арганізаваны пракат спартыўнага і турысцкага інвентару, плавальных сродкаў. Адміністрацыя фізкультурна-аздараўленчага комплексу ўзаема-дзейнічае з 35 арганізацыямі горада і раёна па аказанні паслуг. Толькі за 11 месяцаў 2012 года загрузка склала 48 208 чал./наведванняў, у тым ліку на платнай аснове — 23 178.
[caption id="attachment_23581" align="aligncenter" width="448" caption="Моманты спаборніцтваў"]
[/caption]
Штогод праводзяцца комплексныя спартыўна-масавыя мерапрыемствы: спартакіяда КФК прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, спартакіяда сельскіх жыхароў, зімовая спартакіяда прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, зімовая спартакіяда работнікаў АПК, летняя і зімовая спартакіяды сярод дапрызыўнай і прызыўной моладзі, спартакіяда навучэнскай моладзі. Нельга, бясспрэчна, не назваць нашы традыцыйныя і вядомыя далёка за межамі раёна спаборніцтвы — легкаатлетычны прабег “Капыльскае кальцо”, Нацыянальны фестываль эстафетнага бегу “Капыльскія пагоркі”. Яны заўсёды прыцягваюць шмат гледачоў. У наступным годзе на гэтых двух стартах аматараў спорту чакае шмат новага і прывабнага. І ўвогуле, каляндарны план даволі цікавы і насычаны. Заняткі фізічнай культурай і спортам — гэта аснова здароўя чалавека. Таму будзем рады бачыць капылян, гасцей горада на нашых спартыўных мерапрыемствах і на фізкультурна-аздараўленчым комплексе.
— Дзякуй за размову!
Гутарыў Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии