25
Навіны раёна адным абзацам (CMigrator copy 36)
12.12.2012
ВЫЕЗДЫ ІПГ. Чарговыя выезды інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама павінны адбыцца 20 снежня. На гэты раз запланаваны сустрэчы з працоўнымі калектывамі ПМК-11 ААТ «Салігорскводбуд», ААТ «Капыльскі райаграсэрвіс», «Капыльскі РКБА», «Мажа-Агра» і «Скабін».
ПАД УРАДЖАЙ-2013. У сельгаспрадпрыемствах вядуцца работы па вывазцы арганічных угнаенняў пад яравую сяўбу. На палеткі вывезена 357 тыс. тон, што складае 55% да задання. Найбольш актыўна ідуць работы ў ААТ «Скабін», «Семежава», КСУП «Грозава-агра», СГФ «Руднае». Адначасова аграрыі займаюцца і ўнясеннем арганічных угнаенняў пад будучы ўраджай.
АЛІМПІЯДЫ. 22 навучэнцы школ Капыльшчыны прымуць удзел у трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па прадметах, які адбудзецца ў пачатку студзеня 2013 г.
АДУКАЦЫЯ. Пераможцам конкурсу на лепшы спальны пакой, які праходзіў у ДУА «Капыльская дапаможная школа-інтэрнат», уручыў падарункі старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Мікалай Башко.
БЫТ. За 11 месяцаў бягучага года ў Капыльскі РАУС паступілі 527 заяў і паведамленняў грамадзян аб сямейна-бытавых канфліктах. Усяго прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства 217 чалавек, 68 правапарушальнікаў афіцыйна папярэджаны аб магчымасці накіравання іх у лячэбна-працоўны прафілакторый.
Поделиться
Комментарии