На чарговую прамую тэлефонную лінію грамадскай прыёмнай Капыльскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” паступілі тры звароты жыхароў Капыльшчыны.
Як адзначыла старшыня арганізацыі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд, два з іх датычыліся добраўпарадкавання. У прыватнасці, тэрыторый у в. Чыжэвічы і каля дома №6 па вул. Замкавай у Капылі (у тым ліку і адводу вады каля гэтага ўчастка). Таксама выказана просьба жыхаркай в. Русакі наконт аказання ёй матэрыяльнай дапамогі для набыцця паліва.
Па зваротах аформлены пратакол, які накіраваны адпаведным службам для вырашэння праблем.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии