26
Навіны рэгіёна: Цiмкавiцкi сельсавет
11.12.2012
в. Цімкавічы
Да паслуг - водаправод
Днямі завяршылася будаўніцтва водаправода па вуліцы Маладзёжнай. Работы вяліся сіламі КУП “Капыльская ЖКГ”. У хуткім часе звыш 50 жыхароў вуліцы змогуць далучыцца да гэтай выгоды.
в. Доўгае
Наводзілі парадак
У гэтай вёсцы, як і ў астатніх населеных пунктах сельсавета, у сераду прайшоў суботнік па ўборцы пустуючых участкаў. Актыўны ўдзел у ім прынялі прадстаўнікі калектываў райпалівазбыту, аўтапарка №21, участковай бальніцы, СДК, сярэдняй школы, дзіцячага сада і сельвыканкама. асабліва вылучыліся Сяргей Ходзін, Віталь Стрэлкін, Марына Сакалоўская, Святлана Лазоўская, Мікалай Сельвановіч і іншыя, не засталіся ўбаку і мясцовыя жыхары.
в. Чарнагубава
Палепшылі жыллёвыя ўмовы
На гэтым тыдні адзінока пражываючым братам Рабаволам палепшаны жыллёвыя ўмовы. Дзякуючы мясцовым жыхарам, сельвыканкаму падабраны дом, аформлены неабходныя дакументы, ТЦСАН выдзеліў гуманітарную дапамогу.
в. Рачкевічы
Свецяць ліхтары
У вёсцы адрамантавана і палепшана якасць вулічнага асвятлення. З дапамогай электрыкаў у населеным пункце з’явіліся яшчэ два новыя ліхтары.
в. Варонаўшчына
Аўтамагазін - для вяскоўцаў
Вырашана пытанне па рабоце аўтамагазіна. Сельвыканкамам даслана пісьмо ў Капыльскае райспажыўтаварыства, прадстаўнікі якога выехалі на месца і сустрэліся з жыхарамі. Усе праблемы па абслугоўванні, якія назіраліся раней, ліквідаваны.
в. Агароднікі
У пошуках гаспадара
Праведзена інвентарызацыя пустуючых дамоў і работа з магчымымі іх уладальнікамі. Па выніках выдадзены прадпісанні. Таксама паступіла адно адмаўленне. Дом уключаны на 2013 год у рэгістр пустуючых і будзе знесены.
Сяргей КОЗЕЛ
Поделиться
Комментарии