Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

45

Асноўныя падыходы і прынцыпы навучання

10.12.2012
На базе Капыльскага раёна адбыўся абласны семінар-практыкум “Асноўныя падыходы і прынцыпы навучання дзяцей з умеранай і цяжкай інтэлектуальнай недастатковасцю”, арганізаваны ўпраўленнем адукацыі Мінаблвыканкама, ДУА “Мінскі абласны ЦКРНіР” сумесна з аддзелам адукацыі Капыльскага райвыканкама. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснікі дырэктараў рэгіянальных цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дапаможных школ-інтэрнатаў, настаўнікі класаў другога аддзялення школ-інтэрнатаў. [caption id="attachment_23281" align="aligncenter" width="443" caption="Фота на памяць."][/caption] Да ўвагі ўдзельнікаў семінара быў прадстаўлены вопыт работы ДУА “ЦКРНіР Капыльскага раёна”, дзе і пачаўся абласны форум. Адкрыла мерапрыемства дырэктар ДУА “Мінскі абласны ЦКРНіР” Ніна Віктароўская. Яна дала станоўчую адзнаку супрацоўніцтву капыльскага цэнтра са спецыялістамі ясляў-сада №6, якія размешчаны ў адным будынку.  Пасля дырэктар Ірына Сташэўская і супрацоўнікі цэнтра правялі аглядную экскурсію для прысутных, расказалі пра матэрыяльна-тэхнічную базу. Падзяліўшыся на тры групы, дырэктары рэгіянальных цэнтраў, дапаможных школ-інтэрнатаў, настаўнікі класаў другога аддзялення школ-інтэрнатаў змаглі ўбачыць работу спецыялістаў капыльскага цэнтра на практыцы. Першая група стала сведкай занятку на тэму “Вялікі-маленькі”, які правяла настаўнік-дэфектолаг Марына Клімашэўская. Да ўвагі другой групы настаўнік-дэфектолаг Вольга Гурло прадставіла напрацоўкі, на якіх выхаванцы ЦКРНіР Капыльскага раёна вучыліся класіфікаваць прадметы па колеры. Якія асноўныя падыходы і прынцыпы навучання дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю ў спецыяліста ДУА “Старыцкая сярэдняя школа” Марыны Данільчык даведаліся ўдзельнікі трэцяй групы, наведаўшыся ў гэтую сельскую навучальную ўстанову. Невялікі карэкцыйны занятак “Зіма ў лесе”, праведзены пры дапамозе мультымедыя і іншых візуальных прыладаў, калегі ацанілі на высокім узроўні. [caption id="attachment_23282" align="aligncenter" width="443" caption="Занятак вядзе В. Нікановіч."][/caption] Пасля тры групы сустрэліся ў Капыльскай дапаможнай школе-інтэрнаце в. Калінаўка, дзе іх вітала дырэктар Марына Крэпская. Многія з прысутных на семінары-практыкуме ведалі пра вопыт работы калектыву гэтай установы адукацыі. Але больш грунтоўныя ўражанні, мяркую, усё ж такі засталіся пасля  асабістага азнаямлення з навучальнай установай. Удзельнікі семінара наведалі заняткі па працоўным навучанні для 8-га і па элементах арыфметыкі для 5 класаў, якія правялі, адпаведна, настаўнікі Вольга Нікановіч і Ніна Мурашка. Іх рабоце калегі далі станоўчую адзнаку. Падчас круглага стала кандыдат педагагічных навук, дацэнт, загадчык лабараторыі спецыяльнай адукацыі Таццяна Лісоўская паведаміла пра асаблівасці сучасных падыходаў  у навучанні дзяцей з умеранай і цяжкай інтэлектуальнай  недастатковасцю. Чым ніжэй узровень псіхічнага развіцця дзіцяці, тым вышэй павінен быць узровень адукацыі настаўніка, адзначыла ў выступленні Таццяна Віктараўна. Не менш цікавым для педагогаў стала знаёмства з гаспадарчай часткай ДУА “Капыльская дапаможная школа-інтэрнат”, а таксама вывучэнне ўмоў рэалізацыі праграмы “Самастойнае пражыванне”, якая дзейнічае тут ужо не першы год. Удзельнікі семінара-практыкума наведалі камфартабельныя дамы на тэрыторыі навучальнай установы, дзе праходзіць падрыхтоўка навучэнцаў да самастойнага жыцця. Падводзячы вынікі работы, Ніна Віктароўская адзначыла, што вопыт педагогаў цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дапаможных школ-інтэрнатаў Міншчыны неабходна і далей абагульняць, распаўсюджваць іх практычныя напрацоўкі ў навучанні дзяцей з умеранай і цяжкай інтэлектуальнай недастатковасцю. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей